Міні-футбол у адну касу: Маладзечна накідала Вілейцы і Валожыну кошык мячоў
12.02.2012
—
Новости Спорта
|
Пра бяспеку маладзечанскіх варот, акрамя галкіпера, думаюць таксама Дзмітры Касцюк і Павел Ляпета. Аргумент маладзечанцаў – 30 забітых мячоў у вароты сапернікаў супраць 6 прапушчаных. Усё гэта – усяго ў трох гульнях. Каманды Лагойскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Валожынскага раёнаў аспрэчвалі адзіную пуцёўку на фінал чэмпіянату. – Нават не ведаю: ці гэта мы такія моцныя, ці сапернікі слабыя, – сказаў у інтэрв'ю «РГ» трэнер маладзечанскай каманды Віталь Казяк. – Гульні праходзілі, як кажуць, у адну касу. Гэта значыць – у вароты сапернікаў. Я нікога з гульцоў не буду адзначаць. Усе адпрацавалі добра. Віталь Казяк расказаў: у валожынскай каманды яго падапечныя выйгралі з лікам 14:2. З віляйчанамі абыйшліся больш сціпла: 8:3. Лагойску таксама накідалі столькі, як віляйчанам, але прапусцілі на два галы менш – 8:1. Маладзечанскія вароты абараняў Антон Шчэрба. Палявыя футбалісты гулялі дзвюма чацвёркамі. Першая: Сяргей Дараховіч, Аляксандр Грыхуцік, Дзмітры Касцюк, Дзяніс Смірноў. Другая: Павел Ляпета, Аляксандр Альховік, Мікалай Татун, Дзяніс Ціткоў. За выхад у фінал чэмпіянату Мінскай вобласці спрачаліся каманды раёнаў у пяці зонах. Пра склад фіналістаў, месца і час правядзення фіналу даведайцеся на сайце rh.by у пачатку наступнага тыдня. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніякіх сумненнняў у вызначэнні фіналіста чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе не пакінулі маладзечанскія футбалісты на занальным турніры ў Лагойску 10... |
|