Зборная Беларусі стала другой на "Турніры чатырох". 21.by

Зборная Беларусі стала другой на "Турніры чатырох"

14.02.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Беларусі ў фінале "Турніру чатырох на прызы BelSwіssBank" прайграла камандзе Славакіі з лікам 1:5. Першую шайбу супернік закінуў ужо на 20-й секундзе, а к 8-й хвіліне ў нашых варотах шайба пабывала тры разы. Да канца сустрэчы славакі закінулі яшчэ двойчы. У выніку наша зборная заняла другое месца на турніры.

Нагадаем, што ў першы дзень спаборніцтваў беларусы абыгралі каманду Германіі (4:0). У матчы за трэцяе месца немцы саступілі швейцарцам 0:1.

За другое месца наша каманда атрымала чэк на 12 тысяч швейцарскіх франкаў. Пераможца турніру каманда Славакіі атрымала 15 тысяч швейцарскіх франкаў, зборная Швейцарыі, якая заняла трэцяе месца, — 8 тысяч, каманда Германіі — 5 тысяч. Свае прызавыя зборная Беларусі вырашыла перадаць сям'і Сяргея Астапчука, які загінуў у верасні ў авіякатастрофе разам з яраслаўскім "Лакаматывам".

Кары Хейкіля: "Сыграла сваю ролю стомленасць"

Галоўны трэнер нашай зборнай Кары Хейкіля назваў вынік нашай зборнай пазітыўным:

— Славакі ў фінальным матчы выглядалі лепш і заслужана перамаглі, хоць беларусы таксама вельмі стараліся. Але вялікі ўплыў на нас аказаў першы гол, які прапусцілі праз 20 секундаў пасля пачатку сустрэчы. Пасля такога складана прыйсці ў сябе. У паўфінале з Германіяй мы добра правялі два перыяды. Але я адзначаў, што ў нас мала гульцоў, якія гуляюць у большасці і ў меншасці ў сваіх камандах. Для іх нязвыкла шмат часу быць на лёдзе, таму, магчыма, сыграла сваю ролю стомленасць. І ўсё ж другое месца — пазітыўны вынік. У турніры ўдзельнічалі чатыры добрыя каманды, у нашым складзе былі дэбютанты, якія нядрэнна сябе праявілі, што стала прыемным сюрпрызам. Гэта добры задзел на будучыню.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Беларусі ў фінале "Турніру чатырох на прызы BelSwіssBank" прайграла камандзе Славакіі з лікам 1:5. Першую шайбу супернік закінуў ужо на 20-й секундзе, а к 8-й...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика