Мірны і К° пазмагаюцца ў Кубку Дэвіса з баснійцамі
05.04.2012
—
Новости Спорта
|
6-8 красавіка ў мінскім Палацы тэніса мужчынская зборная Беларусі прыме каманду Босніі і Герцагавіны. Гэта будзе матч 2 круга ў ІІ групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. У лютым у першым крузе наша каманда ўпэўнена перайграла малдаван (4:1). Капітан нашай дружыны Сяргей Цяцерын упэўнены, што паядынак атрымаецца ўпартым і будзе складацца з пяці матчаў. У той жа час ён мяркуе, што наша каманда хатнюю сустрэчу павінна выйграваць. 6 красавіка ў Палацы тэніса а 13-й гадзіне пройдзе цырымонія адкрыцця матча, пасля якой пачнуцца дзве адзіночныя сустрэчы. Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6-8 красавіка ў мінскім Палацы тэніса мужчынская зборная Беларусі прыме каманду Босніі і Герцагавіны. Гэта будзе матч 2 круга ў ІІ групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка...
|
|