Аксана Мянькова — лепшая ў Еўропе
18.05.2012
—
Новости Спорта
|
Еўрапейская асацыяцыя лёгкай атлетыкі прызнала беларускую кідальніцу молата самай паспяховай спартсменкай красавіка на кантыненце.
Зусім нядаўна ў Брэсце, на Мемарыяле Яўгена Шушкевіча, яна не толькі ўсталявала айчынны рэкорд (78 м 19 см), але і прадэманстравала лепшы паказчык сезона ў свеце. Яе вынік — трэці ў гісторыі лёгкай атлетыкі. Лепш за яе кідалі толькі немка Бэцці Хайдлер (79 м 42 см) і прадстаўніца Польшчы Аніта Уладарчык (78 м 30 см). Сярод мужчын лепшым прызналі славацкага хадака Матэя Тота, між іншым, журналіста па адукацыі. Тарас ШЧЫРЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейская асацыяцыя лёгкай атлетыкі прызнала беларускую кідальніцу молата самай паспяховай спартсменкай красавіка на кантыненце. |
|