Высокі градус
14.06.2012
—
Новости Спорта
|
У групе А пасля матчаў другога круга пакуль усе каманды маюць шансы на выхад у 1/4 фіналу. Гэта стала вядома пасля таго, як каманда Чэхіі з лікам 2:1 перамагла зборную Грэцыі, а расіяне ва ўпартай барацьбе ўтрымалі нічыю з гаспадарамі-палякамі — 1:1. Між тым марш расійскіх заўзятараў футбола ў Варшаве напярэдадні матча завяршыўся беспарадкамі. Паліцыя пусціла ў ход вадамёты, затрымала больш за 130 чалавек, але здолела папярэдзіць масавыя сутыкненні рускіх і польскіх фанатаў.
Цікавыя факты пра Еўра-2012 Яшчэ ніводнай зборнай у гісторыі еўрапейскіх чэмпіянатаў не ўдавалася абараніць свой тытул. Іспанцы могуць увайсці ў гісторыю як заваёўнікі новага рэкорда. Зборная Германіі — самая вопытная. Яна не толькі ўдзельнічала больш за ўсіх у фінальных стадыях (10 разоў), але і часцей за астатніх станавілася чэмпіёнам (тройчы). На кожнай з фінальных частак турніру выступае хоць бы адна каманда-дэбютант. Сёлета ёй стала зборная Украіны. Самая вялікая адлегласць паміж гарадамі-ўдзельнікамі складае 1850 кіламетраў. Менавіта столькі раздзяляе ўкраінскі Данецк і польскі Гданьск. Самы вялікі стадыён турніру размешчаны ў Кіеве. Ён прыме фінал чэмпіянату і размесціць на сваіх трыбунах 70 тысяч і 50 гледачоў. Самым маленькім стадыёнам стала "Арэна Львоў" у Львове — 32767 гледачоў. Лепшым бамбардзірам сваёй нацыянальнай каманды на турніры з'яўляецца немец Міраслаў Клазэ, які "распісаўся" ў варотах саперніка 63 разы. Самы нізкі рэйтынг ФІФА сярод усіх зборных-удзельніц фінальнай стадыі ў адной з гаспадынь — Польшчы. Кадра займае толькі 65-е месца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У групе А пасля матчаў другога круга пакуль усе каманды маюць шансы на выхад у 1/4 фіналу. Гэта стала вядома пасля таго, як каманда Чэхіі з лікам 2:1 перамагла зборную...
|
|