Першы блін, але не камяком
25.07.2012
—
Новости Спорта
|
У панядзелак, 23 ліпеня, у Гродне прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод пажарнікаў, з якіх каманда астравецкага лясгаса прывезла 4месца. Удзельнікам прыйшлося прайсці стометровую паласу перашкодаў і баявое разгортванне ад мотапомпы. У апошнім іспыце астравецкая каманда з часам 1 хвіліна 37 секунд заняла 3 месца, а ў пераадоленні стометровай паласы − 4-е. У агульным выніку каманда астравецкага лясгаса заняла 4 месца. Дарэчы, усяго камандаў было 18. “Гэта высокі паказчык, − кажа інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Эдуард Малышка. − Бо трэба ўлічваць, што ў такіх спаборніцтвах яны ўдзельнічалі першы раз. А нашы суседзі з Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў занялі адпаведна 9 і 17 месцы”.Даведка “РГ”. Мотапомпа − гэта, па сутнасці, водная помпа, якая працуе з дапамогай рухавіка. Настасся РОЎДА. Фота забяспечана Эдуардам МАЛЫШКАМ.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак, 23 ліпеня, у Гродне прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод пажарнікаў, з якіх каманда астравецкага лясгаса прывезла 4 месца. |
|