Спёка пад роў матораў
31.07.2012
—
Новости Спорта
|
160 мотакрасменаў удзельнічалі ў ІІ этапе адкрытага чэмпіянату і першынства Беларусі па мотакросе, які прынялі Ашмяны. Пакуль Алімпіяда толькі набірае абароты, жыхары Ашмянскага раёна атрымлівалі асалоду ад зусім неалімпійскага віду спорту. Прыблізна 5 тысяч гледачоў наведалі адкрыты чэмпіянат краіны па мотакросе ў Будзёнаўцы. І гэта пры тым, што слупок тэрмометра сапраўды зашкальваў! Пакутавалі ад спякоты не толькі аўдыторыя, але і спартсмены, сярод якіх былі і госці з Латвіі, Літвы і Расіі. Трасу дадаткова прыходзілася паліваць вадой! Праўда, нягледзячы на кліматычныя катаклізмы, першынство прайшло на даволі добрым узроўні. — Ашмяны — гэта цэнтр мотакросу з цудоўнай трасай, інфраструктурай, — кажа Дзмітрый Калмыкоў, галоўны трэнер Нацыянальных каманд Беларусі па тэхнічных і авіяцыйных відах спорту. — І актыўную падтрымку ДТСААФ у арганізацыі і падрыхтоўцы трасы аказаў Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт. Адметна, што сярод пераможцаў у 12 класах матацыклаў толькі ў двух вікторыю святкавалі замежнікі, у астатніх — выхаванцы айчыннага мотакросу. У камандным — прадстаўнікі гродзенскага ДТСААФа. Тарас ШЧЫРЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
160 мотакрасменаў удзельнічалі ў ІІ этапе адкрытага чэмпіянату і першынства Беларусі па мотакросе, які прынялі Ашмяны. |
|