Англійскі фунт ліха
31.07.2012
—
Новости Спорта
|
Сцяг узняты — алімпіяда пачалася. ![]() Палае алімпійскі агонь. Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з ЛонданаУчарашні дзень, які па ліку стаў чацвёртым афіцыйным, ужо не нагадваў звычайнага алімпійскага зацішша. Як вядома, на старце турніру ў медальным плане заваяванне ўзнагарод не значылася. Хіба што Вікторыя Чайка, якая ў стральбе з пнеўматычнага пісталета на дыстанцыі 10 метраў прынесла інтрыгу беларускай зборнай, трапіўшы ў фінальную васьмёрку. Аднак, як мы ведаем, 5-е месца — гэта не медаль, хоць і вельмі высокае дасягненне, улічваючы велізарную канкурэнцыю сярод кітайцаў і прадстаўнікоў еўрапейскага кантынента. У нас — свая канкурэнцыя. Пасля снедання — па алімпійскіх аб'ектах у адпаведнасці з раскладам спаборніцтваў. Хто на стральбу, хто на настольны тэніс, хто адразу на цяжкую атлетыку. І кожны — з надзеяй, што сёння мы заваюем першы медаль. Няважна, у якой дысцыпліне. Учора з раніцы па мясцовым часе (розніца мінус 2 гадзіны) усе погляды прадстаўнікоў беларускіх СМІ былі скіраваны на стралковы стадыён, дзе ў фінале па стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 м выступаў беларус Ілья Чаргейка. А бліжэй да вечара на цяжкаатлетычны памост выйшла наша надзея — Анастасія Новікава (вагавая катэгорыя да 58 кг). Размеранае жыццё беларускіх журналістаў вызначаецца стабільным і дакладным рухам спецыяльных аўтобусаў-шатлаў, маршрут якіх на алімпійскія аб'екты ад месца нашага пражывання праз спецыяльна вылучаныя алімпійскія палосы з адпаведнай разметкай ляжаць праз славуты Біг-Бэн, Таўэрскі мост, Букенгемскі палац і шэраг іншых выдатнасцяў Лондана. Калі іх бачыш штодня па некалькі разоў, то здаецца, што знаходзішся тут ужо даўным-даўно. У галаве асвяжаюцца думкі пра Алімпіяду толькі тады, калі па вуліцы праімчацца паліцэйскія аўтамабілі з гучнай сірэнай. А яшчэ калі "фірмовы" шатл з журналістамі пад'язджае да якога-небудзь аб'екта. Праверка — па поўнай праграме. Праз металашукальнік і спецыяльны сканер, які "высвечвае" ўсе небяспечныя прадметы. За пару дзён гульняў на такіх кантрольна-прапускных пунктах набралася ўжо нямала "пацярпелых". Бо пад эскалатарам, па якім у сканер-камеру "едуць" рэчы і раскрыты ноўтбук у абавязковым парадку, назапасілася шмат забароненых экспанатаў — сталовыя нажы, відэльцы, нажніцы, пілачкі для пазногцяў. Амаль музей халоднай зброі. Сюды не ўпісваюцца хіба бутэлечкі з вадой, якія сек'юрыці з вялікім задавальненнем адбіраюць і кідаюць у кошык для смецця. Крыўдна, асабліва калі ўлічыць, што вады ў пластыкавай ці шкляной тары няма — за паўлітра трэба выкласці паўтара англійскага фунта. Цэны — як у пустыні Сахара. Праўда, цяперашнія "мукі" — гэта нішто ў параўнанні з першым днём нашага знаходжання, які прыпаў на дзень урачыстага адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Без малога 20 тысяч ваенных, дзясяткі тысяч паліцэйскіх, сотні валанцёраў. Цяжка сабе ўявіць, як арганізатары Алімпіяды маглі б наладзіць каардынацыю і ўзаемаразуменне паміж усімі "жывымі" аб'ектамі, якія зараз нясуць службу на карысць Вялікабрытаніі. На выхадзе выйшла, што паміж сабой у іх — поўная неразбярыха. Першы крок для журналістаў — нават не засяленне ў гасцініцу, а атрыманне акрэдытацыйных дакументаў. Атрымаць акрэдытацыю і праязны білет на ўсе віды транспарту ў Лондане нам пашчасціла яшчэ ў Мінску. А вось заламінаваць яе і актываваць (наклеіць спецыяльную алімпійскую наклейку) аказалася вялікай праблемай. З дзясятак адказных асоб давялося апытаць, каб урэшце трапіць у акрэдытацыйны цэнтр. Як той казаў, без каментарыяў. І такая пустая трата часу адбылася ў многім таму, што аргкамітэт не паклапаціўся, каб журналісты, якія прыбываюць у аэрапорт Гатвік, змаглі гэтую працэдуру зрабіць адразу ў спецыяльнай зоне аэрапорта.
Праўда, на гэтым лёгкі рэжым знаходжання на Алімпіядзе завяршыўся. Каб падключыцца да хуткаснага інтэрнэту (пакет "Sіlver"), які працуе ва ўсіх прэс-цэнтрах і на саміх алімпійскіх арэнах, у прайсе значыцца 130 англійскіх фунтаў. Аднак на паверку аказалася, што афіцыйныя прадаўцы бяруць 156 фунтаў. Розніца — гэта мясцовы падатак. З улікам таго, што на арэнах брытанскай сталіцы і за яе межамі, напрыклад, у Ковернтры, Манчэстэры, Глазга і іншых алімпійскіх аб'ектах Вялікабрытаніі, дзе праходзяць спаборніцтвы, знаходзіцца каля 5 тысяч журналістаў з 205 краін свету, няцяжка палічыць, колькі атрымае гарадская казна ад прадстаўнікоў масмедыя. Вось такі бізнэс. Праўда, якія рэпартажы яны будуць выдаваць у свае СМІ, застаецца толькі здагадвацца. Верагодна, што далёка не самыя вясёлкавыя. І ў першую чаргу таму, што цяперашнія Гульні насычаны вялікай заарганізаванасцю і праблемамі з валанцёрамі, якія практычна не валодаюць неабходнай інфармацыяй. Асабліва гэта адчувалася ў дзень адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Каб трапіць па спецыяльным білеце на сваё месца, давялося не адзін круг зрабіць вакол стадыёна. Але ж гэтыя няўвязкі і нязручнасці — ужо здабытак гісторыі. І жывём цяперашнім днём і бягучымі падзеямі. Адна з іх — сённяшняе запрашэнне на афіцыйны прыём у беларускае пасольства. Што называецца, будзем наладжваць больш цесныя кантакты з беларускімі дыпламатамі. Дагэтуль яны не былі такімі цеснымі. Бо хто-ніхто з беларускіх журналістаў меркаваў пабываць на легендарным футбольным матчы Беларусь—Бразілія ў Манчэстэры. Праўда, з транспартам нам дамовіцца не ўдалося. А плаціць 75 фунтаў за білет туды-назад для нас дарагавата, і цягнуць цяжкі заплечнік на спіне — шкода свайму здароўю. Хоць у планах наведаць вырашальны кваліфікацыйны матч з камандай Егіпта застаецца. Хочацца спадзявацца, што нашы планы ўсё ж збудуцца. Уладзімір ЗДАНОВІЧ, Лондан.Нечакана цяжкай стала сустрэча на стадыі 1/32 фіналу першай ракеткі свету беларускі Вікторыі Азаранкі з румынскай тэнісісткай Ірынай-Камеліяй Бегу (79-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Лёгка абыграўшы ў першым сэце 6:1, Вікторыя з вынікам 3:6 аддала саперніцы другі. Наша тэнісістка зноў сабралася ў трэцім сэце і перамагла — 6:1. Наступная саперніца Вікторыі ў 1/16 фіналу — іспанка Марыя Хасэ Марцінес Санчэс. Беларус Ілья Чаргейка ў фінале стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі заняў 7-е месца і застаўся задаволены сваім вынікам. Адна з нашых медалёвых надзей, цяжкаатлетка Настасся Новiкава, нечакана апынулася па-за п'едэсталам. У спаборнiцтвах у вагавой катэгорыi да 58 кг у рыўку беларуска падняла 103 кг, а ў штуршку — 127, пры гэтым суддзi не залiчылi дзве яе спробы ў штуршку, адну на 133 кг.Неафіцыйны медальны залік Краіна Золата Серабро Бронза Усяго Кітай 8 4 2 14 ЗША 3 5 5 13 Італія 2 4 2 8 Францыя 2 1 3 6 Паўднёвая Карэя 2 1 2 5 Расія 2 0 3 5 КНДР 2 0 1 3 Казахстан 2 0 0 2 Японія 1 3 3 7 Румынія 1 2 0 3 Аўстралія 1 1 1 3 Бразілія 1 1 1 3 Венгрыя 1 1 1 3 Нідэрланды 1 1 0 2 Грузія 1 0 0 1 ПАР 1 0 0 1 Вялікабрытанія 0 1 1 2 Калумбія 0 1 0 1 Куба 0 1 0 1 Польшча 0 1 0 1 Тайвань 0 1 0 1 Тайланд 0 1 0 1 Мексіка 0 1 0 1 Украіна 0 0 2 2 Азербайджан 0 0 1 1 Бельгія 0 0 1 1 Канада 0 0 1 1 Індыя 0 0 1 1 Малдова 0 0 1 1 Манголія 0 0 1 1 Нарвегія 0 0 1 1 Сербія 0 0 1 1 Славакія 0 0 1 1 Узбекістан 0 0 1 1 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учарашні дзень, які па ліку стаў чацвёртым афіцыйным, ужо не нагадваў звычайнага алімпійскага зацішша. Як вядома, на старце турніру ў медальным плане заваяванне...
|
|