Не нашкодзь!. 21.by

Не нашкодзь!

01.08.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша цяжкаатлетка Настасся Новікава засталася без узнагарод у алімпійскім Лондане. Вось і ўсё. 7-е месца ў катэгорыі да 58 кг — вынік чатырохгадовай працы, да якой Наста ставілася адказна, без залішніх размоў, таннай палемікі. Гэта сапраўды драматычны факт, гісторыя, якая наўрад ці будзе пераглядацца.

Суддзі проста не залічылі дзве спробы Новікавай у штуршку, чым намалявалі тлусты крыж на медалёвых перспектывах беларускі. Аднак на што ў выступленні Новікавай звярнулі ўвагу суддзі? Аказваецца, на разгойдванне штангі. Толькі ці было яно насамрэч?

— Я глядзеў усё ўважліва. Засудзілі. Забралі медаль. Судзілі дылетанты, якія ведаюць правілы па кнізе, а практыкі не маюць. Разгойдванне штангі — гэта сапраўды парушэнне, але ў яе яго амаль не было. Яна нармальна штурхнула штангу на 133 кг. Я не ведаю, чаго суддзі хацелі гэтым дасягнуць. Можа, "плавілі"? Хто ж іх ведае, — кажа Валерый Шарый, алімпійскі чэмпіён Манрэаля-1976.

Адразу пасля турніру Аляксандр Ганчароў, галоўны трэнер зборнай па цяжкай атлетыцы, заявіў, што беларускі бок падае пратэст, але "па правілах спаборніцтваў, на вынік гэта не паўплывае". Толькі што гэта дасць? Арбітраў больш не дапусцяць абслугоўваць міжнародныя спаборніцтвы? Наўрад ці. Аднак што ад гэтага Новікавай? Яна прадэманстравала сваю моц. Так, няўдала выступіла ў рыўку, аднак заслужыла хаця б трэцяе месца на п'едэстале. Шкада, але часам за чалавека вырашае нават не Фартуна, а далёка не знаўца сваёй справы, які нават не задумваецца, якую шкоду можа прынесці спартсмену сваёй памылкай. Памыляецца ў жыцці кожны, але калі на працягу гадзіны гэта робіцца двойчы і мэтанакіравана, узнікаюць розныя думкі. Настасся Новікава амаль у тым узросце, калі з цяжкай атлетыкай жанчыны завязваюць. У лістападзе ёй споўніцца 31 год, і для калег-прызёрак па ўзросце яна нават не сяброўка, а хутчэй — старэйшая сястра. Колькі яна яшчэ здолее з імі пасупернічаць? А галоўнае, такімі рашэннямі ламаюць лёсы людзей, што выдатна рыхтаваліся і даказвалі працаздольнасць на чэмпіянатах свету. "Nolі nocere (не нашкодзь)!", — адзін з асноўных пастулатаў медыцыны, сфармуляваных Гіпакратам. Здаецца, у спорце ён таксама актуальны. З 30 ліпеня 2012 года — дакладна.

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша цяжкаатлетка Настасся Новікава засталася без узнагарод у алімпійскім Лондане. Вось і ўсё. 7-е месца ў катэгорыі да 58 кг — вынік чатырохгадовай працы, да якой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
РЕКЛАМА


HotLog Яндекс.Метрика