БАТЭ зноў сярод мацнейшых
30.08.2012
—
Новости Спорта
|
Чэмпіён Беларусі па футболе другі год запар будзе ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў. Для таго, каб трапіць у самы прэстыжны клубны турнір Еўропы, БАТЭ хапіла ў гасцях і нічыёй з ізраільскім "Хапаэлем" з Кір'ят-Шманы. Аднак матч для беларусаў атрымаўся цяжкім. І балельшчыкі не ўбачылі палымянай каманды Віктара Ганчарэнкі, якая на мінулым тыдні ўпэўнена перамагла ў Мінску апанента з лікам 2:0. Але ў Рамат-Гане, прыгарадзе Тэль-Авіва, было спякотна, ды і барысаўчане, якія былі ў фаварытах, дзейнічалі на захаванне ліку. Мінскага відовішча ў Ізраілі не было. Быў даволі спакойны, крыху марудны футбол. І карты беларусам ледзь не пераблытаў гол венгра Ленчэ. Пад канец гульні ізраільцяне наогул маглі зраўнаваць лік па ходу двух матчаў, але атрымалі мяч ад Паўлава у свае вароты. 1:1 — лік, які цалкам задаволіў каманду, але гульня, здаецца, дадала пытанняў трэнерскаму штабу барысаўчан. — "Хапаэль" — добрая каманда. На гэтай стадыі не бывае клубаў слабога ўзроўню. Але сёння мы змагаліся яшчэ і з кліматам, — прызнаўся Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер БАТЭ. Тарас ШЧЫРЫ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіён Беларусі па футболе другі год запар будзе ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў. Для таго, каб трапіць у самы прэстыжны клубны турнір Еўропы, БАТЭ хапіла ў гасцях і...
|
|