Тры раёны, пяць школ, сем відаў спорту
27.09.2012
—
Новости Спорта
|
Выхаванец ашмянскай спартыўнай школы Андрэй Барбашынскі стаў алімпійскім чэмпіёнам па гандболе ва ўзросце 22 гадоў. У Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці функцыянуюць пяць дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ (ДЮСШ). У гэтых навучальных установах развіваецца сем відаў спорту. Сярод іх ёсць камандныя віды: футбол, баскетбол і гандбол. Лёгкая атлетыка – адзіны від, якім можна займацца ў кожным з раёнаў. Найбольш аўтарытэтная з гэтых школ, вядома, смаргонская СДЮШАР. Хаця б па той простай прычыне, што ў сваёй назве мае словы “алімпійскі рэзерв”. І недарма, бо сярод яе выхаванцаў некалькі ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў, напрыклад, баскетбалістка Юлія Рыцікава (Дурэйка). Яшчэ СДЮШАР адметная тым, што тут развіваецца адразу тры віды спорту. Акрамя баскетбола – барацьба дзюдо і цяжкая атлетыка. У мінулым навучальным годзе тут займалася больш за паўтысячы (557) дзяцей і падлеткаў. Па выніках агляду-конкурсу лепшым трэнерам быў прызнаны дырэктар установы, баскетбольны спецыяліст Валеры Юрчанка. Наступным стаў таксама вядомы спецыяліст, прадстаўнік барацьбы Аляксандр Вахавяк. У Смаргоні функцыянуюць яшчэ дзве спартыўныя школы. Адна з іх развівае выключна футбол. Другая, якая адносіцца да структуры прафсаюзаў, – развівае выключна лёгкую атлетыку. У ашмянскай ДЮСШ перавага аддаецца гандболу і лёгкай атлетыцы. Па вясне тут было 432 дзіцяці. Працуе ў школе заслужаны трэнер Беларусі Віктар Рамулевіч. Ён атрымаў ганаровае званне за падрыхтоўку алімпійскага чэмпіёна 1992 года ў складзе аб’яднанай зборнай СНД Андрэя Барбашынскага. Астравецкая ДЮСШ, акрамя лёгкай атлетыкі, развівае яшчэ бокс. У спецыялізаванай секцыі займаюцца 388 вучняў. Выхаванцы трэнера па боксе Аляксея Маргужа за апошні час станавіліся пераможцамі спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню амаль ва ўсіх узроставых групах. Сяргей ГАЙКОВІЧ. Фота MST.BY. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачаткам новага навучальнага года ў бацькоў узнікае пытанне: чым заняць дзяцей у вольны ад вучобы час? На дапамогу прыходзяць разнастайныя гурткі і секцыі, у тым...
|
|