У жаночых намінацыях гаспадары лепшыя
11.10.2012
—
Новости Спорта
|
![]() На базе спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) праведзенае адкрытае першынство Мінскай вобласці. Разам з камандай гаспадароў выступалі мінская СДЮШАР-1 і баранавіцкая СДЮШАР. Усяго на спаборніцтвы прыехала каля трыццаці юных спартсменаў. У “тройках” пераможцамі сталі Насця Кібалка, Наташа Спадар і Маша Акулевіч. У парах – Ліза Васілевіч і Насця Гапуціна. Сярод “чацвёрак” лепшымі сталі хлопцы з Баранавічаў, а сярод змешаных пар – мінчане. Дарэчы, звычайна ў спаборніцтвах па акрабатыцы не бывае ўзроставых катэгорый. Вось і зараз побач выступалі як юныя спартсмены 1996 года нараджэння, так і значна меншыя, да 2004 года нараджэння. Так і павінна быць, бо пастаянна выконваюцца розныя паветраныя фігуры. Напрыклад, у парах старэйшы і больш дужы трымае на сваіх плячах малодшага, меншага па параметрах . У “чацвёрках” і “тройках” фігуры яшчэ больш складаныя, таму тут розніца ва ўзросце проста абавязковая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) праведзенае адкрытае першынство Мінскай вобласці. |
|