Гол для Георгія Пятровіча. 21.by

Гол для Георгія Пятровіча

18.10.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская зборная па футболе літаральна ажыла. Пасля трох балючых паражэнняў у кваліфікацыі чэмпіянату свету хлопцы Георгія Кандрацьева ў Мінску перамаглі Грузію — 2:0. Безумоўна, стратэгічна на сітуацыю ў групе, якую ўзначальваюць Іспанія і Францыя, гэта не паўплывае. Аднак прэтэндаваць на сімвалічнае трэцяе месца зборная можа.

Але галоўным у матчы з каўказцамі было сапраўды іншае. Пасля няўдачы з Іспаніяй крытыкавалі зборную паўсюдна: і на аўтобусных прыпынках, і ў крамах, і нават Прэзідэнт падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі. Жаданне рэабілітавацца перад балельшчыкамі, упэўнены, рушыла гульцамі, таму і паядынак атрымаўся цікавым і багатым на небяспечныя моманты.


З Грузіяй беларусы ўжо сустракаліся ў верасні і саступілі ў Тбілісі. Гульня паказала, што каманда хуткая, тэхнічная, толькі ні ў якім разе не лепш за беларусаў. У аўторак госці знешне сапраўды выглядалі годна. Цімуры Кецбая, глаўкам "крыжакоў", па бегавой дарожцы прагульваўся ў элегантным паліто і лакіраваных туфлях, а самі футбалісты стадыён пакідалі ў стыльных кардыганах. Парадокс: менавіта гэтай годнасці Грузіі і не хапіла ў матчы з беларусамі. Гаспадары цалкам перайгралі саперніка, забілі два мячы (Рэнан Брэсан, Станіслаў Драгун) і загубілі яшчэ некалькі цудоўных магчымасцяў абыграць галкіпера Нукры Рэвешвілі.


  Жаданне Кандрацьева гуляць у атакуючы футбол у гэтым матчы спраўдзілася на ўсе сто! Падобнае тычыцца і абароны, якая згуляла гэтым разам досыць надзейна. З іншага боку, трэба разумець, што Грузія — гэта не Іспанія, не Францыя. У матчах з падобнымі камандамі мы павінны набіраць балы, калі імкнёмся развівацца, будаваць зборную, а ў будучыні — трапляць на адзін з топ-турніраў. Фантастыкі зборная не стварыла, а прадэманстравала ў гэтым матчы тое, чаго чакаюць ад яе балельшчыкі. Спадзяюся, яны засталіся задаволенымі.

Матч вачамі ўдзельнікаў

Станіслаў ДРАГУН, паўабаронца зборнай Беларусі і мінскага "Дынама":

— Зборныя Іспаніі і Грузіі — рознага ўзроўню. Таму з грузінамі было нашмат лягчэй. Мы добра кантралявалі мяч. Усё атрымалася, зарабілі першыя тры балы — гэта добра. Трэба ісці ад матча да матча. Мы перамаглі і далей павінна быць ужо прасцей. Добра, што ў апошнім матчы мы крыху згладзілі ўражанне ад старту зборнай у сёлетнім адборачным цыкле.

Тарніке АКРЫЯШВІЛІ, хаўбек зборнай Грузіі і ўкраінскага "Ільічоўца":

— Беларусы ў гэтым матчы выглядалі лепш, чым у Тбілісі. У той сустрэчы за іх не гуляў Аляксандр Глеб, а гэта — вялікая сіла. І калі б не ён, мы бы перамаглі, але ён усё вырашаў. Зборная Грузіі дома і ў гасцях — дзве вялікія розніцы. Мы прайгралі, але нічога: у нас ёсць яшчэ шанцы пазмагацца за трэцяе месца. Чакалі іншага выніку, аднак гэта не наш матч.

Рэнан БРЭСАН, паўабаронца зборнай Беларусі і барысаўскага БАТЭ:

— Мы добра згулялі ў першай палове: стваралі моманты, забілі галы, а ў другім тайме гулялі, паглядаючы на вынік. Дзякуй Богу, што ўсё атрымалася. Націск перад гульнёй крыху паўплываў. Мы тры разы саступілі, у нас новая каманда, але ўсё роўна хочацца перамагчы. Хлопцы гулялі з ахвотай, і ўсё атрымалася. Забіты гол прысвячаю сваёй жонцы. Я заўжды гуляю дзеля яе. А яшчэ я ўдзячны Георгію Пятровічу Кандрацьеву і прысвячаю яму гол. Гэта вельмі добры трэнер. Пра яго шмат дрэннага пішуць, але заслугоўвае ён насамрэч іншага.

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская зборная па футболе літаральна ажыла. Пасля трох балючых паражэнняў у кваліфікацыі чэмпіянату свету хлопцы Георгія Кандрацьева ў Мінску перамаглі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика