Маладзечанец прывёз медаль з чэмпіянату свету
22.10.2012
—
Новости Спорта
|
Сяргей Фінажонак стаў першым на Маладзечаншчыне прызёрам міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе сярод ветэранаў. Фота забяспечана Сяргеем ФІНАЖОНКАМ. Ветэраны грэка-рымскай барацьбы з усяго свету сабраліся 17-24 кастрычніка ў Будапешце. Венгерская сталіца аб’яднала барцоў больш чым з 80 краін.\ Адзначыліся на іх і беларусы. Нашу краіну прадстаўлялі спартсмены з Барысава і Гродна, а таксама наш зямляк – маладзечанец Сяргей Фінажонак.Для яго спаборніцтвы такога ўзроўню – не першыя ў кар’еры. Ужо некалькі разоў Сяргей Фінажонак станавіўся прызёрам міжнародных турніраў. Да таго ж ён – шматразовы чэмпіён Беларусі. Але ў ветэранскіх спаборніцтвах удзельнічаў упершыню. Першы ўдзел прынёс і першыя ўзнагароды. Маладзечанец стаў бронзавым прызёрам турніру. Тры схваткі з сапернікамі прынеслі дзве перамогі. Нягледзячы на ветэранскі статус, турнір сабраў моцных і мужных людзей. Некаторыя з іх – чэмпіёны свету ды алімпійскія чэмпіёны. Захаваць форму пасля завяршэння спартыўнай кар’еры – нялёгкая справа. Як паказалі спаборніцтвы, шмат у каго гэта атрымліваецца. Турнір выклікаў цікавасць і сярод мясцовага насельніцтва. Паглядзець на схваткі лепшых барцоў свету сабралася больш за восем тысяч чалавек. – Насамрэч я ехаў па золата, але склалася крыху інакш, – прызнаецца сам спартсмен. – Таму па-спартыўнаму раззлаваўся на сябе. Барацьбой займаюся ўсё жыццё, і быў упэўнены ў сваіх сілах. Імкнуся зацікавіць спортам і свайго ўнука, якому ўжо сёмы год пайшоў. Я вельмі ўдзячны свайму трэнеру Аляксандру Маісяёнку. Трэніраваўся ў яго з 12 гадоў. Менавіта Аляксандр Канстанцінавіч заклаў аснову майго майстэрства і характару, дзякуючы якому я не баюся выходзіць на паядынак з любым сапернікам. Дапамагаў у выездзе і мясцовы аддзел фізкультуры і спорту. Без падтрымкі вельмі цяжка ўявіць сабе перамогу. У наступным годзе спаборніцтвы пройдуць у Сербіі. На іх абавязкова паеду па залаты медаль! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ветэраны грэка-рымскай барацьбы з усяго свету сабраліся 17-24 кастрычніка ў Будапешце. Венгерская сталіца аб’яднала барцоў больш чым з 80 краін.\ Адзначыліся на іх і...
|
|