Новае рашэнне федэрацыі. 21.by

Новае рашэнне федэрацыі

02.11.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напрыканцы кастрычніка адбылося пасяджэнне выканкама Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”.
На ім былі ўнесеныя змяненні ў рэгламент чэмпіянату краіны ў другой лізе. Прынятае рашэнне, што з другой лігі ў першую выйдуць адразу тры каманды, а не дзве, як аб’яўлялася на пачатку сезона. Гэта патрэбна для таго, каб у 2013 годзе ў першай лізе каманды гулялі па класічнай схеме з шаснаццаці ўдзельнікаў.
Нагадаем, што два верхнія радкі ў табліцы другой лігі датэрмінова занялі “Смалявічы-СТІ” і “Белтрансгаз” (Слонім). За трэцяе месца яшчэ прадстаіць барацьба. Асноўным прэтэндэнтам засталося правесці па чатыры гульні. “Іслач” з Мінскага раёна мае 61 ачко, “Гомельчыгунтранс” –  60 ачкоў.
У першай лізе сёлета выступаюць пятнаццаць камандаў. Як і планавалася раней, толькі апошняя з іх апусціцца ў другую лігу. Яшчэ адну сваю каманду першая ліга страціць, каб укамлектаваць вышэйшую.
Сяргей ГАЙКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы кастрычніка адбылося пасяджэнне выканкама Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика