Юных шахматыстаў трэніруе “галандзец”. 21.by

Юных шахматыстаў трэніруе “галандзец”

04.12.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Некаторыя юныя шахматысты пачынаюць гуляць у шахматы з чатырох гадоў.

Амаль год у Маладзечне дзейнічае шахматная секцыя “Юны стратэг”. Яна з’яўляецца філіялам прыватнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства па Мінскай вобласці, кіраўніком якой з’яўляецца Віктар  Акотчык.

– Спадар Віктар, ці вялікі плён даў першы год секцыі?

– Безумоўна, ёсць станоўчыя моманты. Больш за 22 вучні наведваюць секцыю. Пачынаючы з шасці гадоў і да 15-ці. Чым раней дзеці пачынаюць займацца, тым лепш, таму што ў шахматах найперш працуе розум. Заняткі праходзяць тры разы на тыдзень, раніцай і ўвечары. Каштуе наведванне  150 тысяч у месяц.

– Якімі здольнасцямі павінны валодаць дзеці, каб добра арыентавацца ў шахматнай гульні?

– Гэта выдатнае ўяўленне і матэматычны разлік.  Але трэба яшчэ адзначыць, што ёсць розныя стылі гульні – пазіцыйны стыль і кампазіцыйны. Першага прытрымліваюцца тыя, хто мае матэматычны склад розуму, такія людзі гуляюць шчыльна і суха. А ў кампазіцыйным стылі перавага аддаецца цікавым і незвычайным хадам. Так гуляюць больш творчыя людзі.

– Якія турніры па шахматах праводзяцца  ў Маладзечне і Беларусі?

– У нашым горадзе дзіцячых турніраў цяпер няма.У Беларусі  іх праводзяць намнога менш, чым у іншых краінах. Па вобласці нашы дзеці тры разы запар станавіліся чэмпіёнамі.  Я не так даўно вярнуўся з Галандыі. У гэтай краіне гульня ў шахматы знаходзіцца на выдатным узроўні, а спаборніцтвы праходзяць, кожныя выхадныя. Таму ёсць адпаведныя вынікі. Галандыя лічыцца адной з мацнейшых дзяржаў па шахматах і стаіць на адным узроўні з Іспаніяй.

– Ці рыхтуюць у нашай краіне шахматыстаў на прафесійнай аснове?

– Так. У БДУФК ёсць факультэт, дзе кожныя чатыры гады адбываецца набор па гэтым напрамку.

– А якая перавага шахматаў перад іншымі відамі спорту?

– Той, хто займаецца шахматамі, можа выбіраць абсалютна  любы від спорту. Таму што гэта ўменне пралічваць сваё наступнае дзеянне на некалькі крокаў наперад. Гэта дазваляе спартсмену быць лепшым сярод астатніх. Магу сказаць  гэта  і па сваім досведзе.

Даведка “РГ”. Віктар Акотчык. Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Маладзечне. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці трэнер па шахматах і выкладчык фізічнага выхавання. Сем з паловай гадоў жыў і працаваў у Галандыі. На сённяшні час выкладае фізічную культуру ў Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы.

Аляксандра ЭГЕРТ,
школа маладога журналіста.

Фота Аляксандры ЭГЕРТ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль год у Маладзечне дзейнічае шахматная секцыя “Юны стратэг”. Яна з’яўляецца філіялам прыватнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства па Мінскай вобласці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика