Каманда Вілейскай ЖКГ перамагла ў турніры па валейболе
06.02.2013
—
Новости Спорта
|
Пераможца турніру – каманда Вілейскай ЖКГ. 1 і 2 лютага прайшоў Зімовы кубак па валейболе.Спаборніцтвы адбываліся ў спартыўных залах фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" і райаддзела ўнутраных спраў. Прынялі ў іх удзел 7 каманд, паведаміў інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда. Чатыры лепшыя працягнулі барацьбу ў фінальнай частцы. Пераможцам стала каманда Вілейскай ЖКГ, якая перамагла ва ўсіх матчах. Уладальнікі другога і трэцяга месцаў вызначаліся па дадатковых паказчыках. У каманд была роўныя колькасць ачкоў, розніца выйграных і прайграных партый. Давялося лічыць розніцу набраных ачкоў у асабістых сустрэчах. У выніку другое месца заняла каманда міні-ЦЭЦ, трэцяе – Вілейскай мэблевай фабрыкі, чацвёртае – РСУП “Першы Беларускі”. Аддзел інфармацыі. Фота Аляксандра Вайды. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 і 2 лютага прайшоў Зімовы кубак па валейболе.
|
|