Дурны гусак. 21.by

Дурны гусак

09.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам вядомая айчынная біятланістка Дар'я Домрачава зачасціла ў хронікі скандалаў і чутак. І калі яшчэ нядаўна італьянскі таблоід прыпісваў ёй раман з вядомым лыжным стралком Уле Эйнарам Б'ёрндаленам, сёння інтэрнэт зноў абмяркоўвае чарговую навіну пра Домрачаву.

Аказваецца, што напярэдадні чэмпіянату свету ў чэшскім Новэ-Места наша Даша атруцілася гусяцінай. Таму не дзіўна, што ў змешанай эстафеце наша каманда прыйшла толькі адзінаццатай.

— Гэта было даволі сур'ёзнае атручэнне, — прызналася Дар'я расійскаму парталу sроrts.ru. — З тэмпературай 39, але доўжылася адзін дзень. Пасля ўсё прайшло. Гэта здарылася на зборы ў Бодэнмайсе (курорт у Баварыі. — Аўт.), там досыць своеасаблівая ежа. На вячэру быў гусак, пасля якога... Карацей, вінаваты гусак. Цяпер усё ў парадку, наступстваў я не адчуваю.

Нягледзячы на гэта, інтэрнэт-карыстальнікі адгукнуліся на непрыемны выпадак шматлікімі каментарыямі. Нехта ўзгадвае пра піва, кажа, што <І>"у тым, як ты страляеш апошнім часам, прабач, ніякі запечаны "гусак" не вінаваты", іншыя сцвярджаюць "цяпер гусь Дашы не таварыш" , а нехта проста зычыць ёй поспехаў. Каб даведацца, чым для беларусаў і Домрачавай скончыцца сёлетні чэмпіянат свету, раім звярнуць увагу на тэлетрансляцыі. Усе старты біятлоннага першынства свету паказвае тэлеканал "Беларусь-2".

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам вядомая айчынная біятланістка Дар'я Домрачава зачасціла ў хронікі скандалаў і чутак. І калі яшчэ нядаўна італьянскі таблоід прыпісваў ёй раман з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика