Каманда Прэзідэнта зноў у лідарах
12.02.2013
—
Новости Спорта
|
Пакуль наша нацыянальная хакейная зборная ў дацкім Войнсе спрабавала здабыць пуцёўку на Алімпіяду ў Сочы, дома працягваюць набіраць ход рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У матчы пятага тура каманда Прэзідэнта Беларусі абыграла дружыну Гомельскай вобласці з лікам 11:6. Самым рэзультатыўным гульцом у пераможцаў стаў форвард Сяргей Шміткоўскі, які набраў 5 ачкоў. Дарэчы, вышэйзгаданую сустрэчу можна назваць прынцыповай, бо дагэтуль толькі гэтыя каманды перамагалі на турніры: чатыры разы першынствавала каманда Прэзідэнта і аднойчы чэмпіёнамі станавіліся гамяльчане. Гэтай перамогай каманда Прэзідэнта Беларусі аформіла выхад у плэй-оф, куды трапляюць чатыры лепшыя каманды па выніках першага этапу. Датэрмінова ў гэтую стадыю прайшлі і мінчане, якія займаюць другі радок у турнірнай табліцы. Найлепшыя шанцы папоўніць кампанію пераможцаў мае каманда Брэсцкай вобласці. Брастаўчане ў матчы пятага тура абыгралі віцебскіх хакеістаў — 4:3. Зараз дружына займае трэцяе месца на турніры. Трэба адзначыць, што геаграфія правядзення турнірных матчаў заўсёды пашыраецца. У папярэднія гады хакеісты выходзілі на пляцоўкі амаль дзвюх дзясяткаў лядовых арэн. Сёлета спартсмены, напрыклад, упершыню выйшлі на лёд у Горках. Дарэчы, ў спаборніцтвах ўдзельнічаюць не толькі аматары, але і былыя прафесіяналы, а таксама трэнеры і іншыя хакейныя спецыялісты. Так, на турнір заяўлены галоўны трэнер нацыянальнай каманды па хакеі Андрэй Скабелка, галоўны трэнер юніёрскай зборнай Беларусі Андрэй Кавалёў, вядомыя экс-хакеісты Сяргей Стась, Алег Антоненка, Вадзім Бекбулатаў, Ігар Стэфановіч і іншыя. Заключны тур спаборніцтваў адбудзецца 10 сакавіка, па выніках якога чацвёрка лепшых з паўфінальных стадый працягне барацьбу за прызавыя месцы. Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль наша нацыянальная хакейная зборная ў дацкім Войнсе спрабавала здабыць пуцёўку на Алімпіяду ў Сочы, дома працягваюць набіраць ход рэспубліканскія...
|
|