Будслаўскія вучні сталі прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў
20.02.2013
—
Новости Спорта
|
Ад сярэдзіны студзеня праходзілі розныя этапы спаборніцтваў па зімовым мнагаборстве “Здароўе” сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці. Удала ў іх выступілі прадстаўнікі Мядзельскага раёна: яны дабраліся да рэспубліканскіх спаборніцтваў і вярнуліся адтуль прызёрамі. Напачатку каманда Мядзельшчыны перамагла ў занальных спаборніцтвах, потым заняла трэцяе месца ў абласных. У складзе каманды было 14 вучняў Занарацкай і Будслаўскай сярэдніх школ. Па выніках абласнога этапа ў склад каманды Міншчыны для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах увайшлі трое будслаўчан: Аляксандр і Кацярына Хацяновічы, Анастасія Рудкоўская. Усяго ў камандзе Мінскай вобласці было 14 чалавек – па адным хлопцу і дзяўчыне, пачынаючы з пятага па адзінаццаты клас. Рэспубліканскія спаборніцтвы прайшлі на мінулым тыдні ў Віцебску. Уключалі яны стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі, скачкі ў даўжыню з месца, лыжныя гонкі, падцягванне для хлопцаў, а для дзяўчат – згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы. Па выніках спаборніцтваў каманда Міншчыны заняла трэцяе месца. Ёсць у гэтым поспеху і ўнёсак юных будслаўчан: яны старанна трэніраваліся, з кожным этапам паляпшалі свае вынікі. – Як для цябе склаліся рэспубліканскія спаборніцтвы? – запытаў у Кацярыны Хацяновіч. – У прынцыпе, нармальна, толькі лыжня не вельмі добрая была – цяжкая, – адказала Кацярына. – Уражанні і ад спаборніцтваў, і ад знаёмства з Віцебскам засталіся прыемныя. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота builderbody.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад сярэдзіны студзеня праходзілі розныя этапы спаборніцтваў па зімовым мнагаборстве “Здароўе” сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у... |
|