"Цмокі" цудатворныя. 21.by

"Цмокі" цудатворныя

12.03.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскія баскетбалісты б'юць фаварытаў Адзінай лігі ВТБ! Нечуваная навіна прыйшла з муроў "Мінск-Арэны", дзе сталічныя "драконы" ў цяжкай барацьбе перамаглі славуты літоўскі "Жальгірыс". Аднак, на жаль, гэтая навіна па гучнасці не перакрывае таго, пра што актыўна гутараць айчынныя балельшчыкі і спецыялісты. Пра гэта і пойдзе размова ў традыцыйным спартыўным аглядзе "Звязды".

1. Калі б на літоўскім тэлебачанні была праграма, аналагічная беларускай "Адзін супраць усіх", дык на пытанне "Што такое "Жальгірыс?", упэўнены, адказаў бы нават самы маленькі ўдзельнік тэлеперадачы. Бо баскетбольны "Жальгірыс" — гонар краіны, каманда, якая ў савецкія часы на спартыўнай пляцоўцы актыўна і годна адстойвала сваё літоўскае "Я". Мадэстаст Паўлаўскас, Вальдэмарас Хомічус, Арвідас Сабоніс, Рымас Курцінайціс — гэта славутыя імёны тамтэйшага баскетбола. Яны гучалі на алімпійскіх пляцоўках Барселоны, Мюнхена, Атланты. Ім апладзіраваў увесь свет. І вось іх нашчадкаў, лідараў групы "В" лігі ВТБ, на сваім паркеце перамагаюць аўтсайдары, сціплыя мінскія "Цмокі", якія амаль не маюць у сваім складзе легіянераў. "Гэта лепшы матч сезона. Гульня атрымалася вельмі цікавай, — трэнер Андрэй Крыванос відавочна задаволены дзеяннямі сваіх падапечных. — Мабыць, сёння быў першы матч, у якім каманда была той, якой мы хочам бачыць яе на працягу сезона". Паядынак трымаў інтрыгу да апошніх хвілін сустрэчы, але, нягледзячы на спробы "зялёных", беларусы ўсё роўна датрывалі і заваявалі важную для сябе вікторыю — 86:82. Цікава, што ў гэтым сезоне перамога над "Жальгірасам" толькі другая ў скарбонцы беларусаў. Крыху раней "Цмокі" былі мацнейшыя за клайпедскі "Няптунас", з якім хлопцы Андрэя Крываноса і дагэтуль змагаюцца за захаванне прапіскі на наступны сезон у лізе ВТБ.

2. У Сочы завяршыўся восьмы этап Кубка свету па біятлоне. Для гаспадароў ён стаў адмысловай праверкай Алімпіяды, якую Расія прыме ў наступным годзе. На сочынскай трасе лепшай сярод беларусак традыцыйна была Дар'я Домрачава. На рахунку Дар'і адна перамога. Роўнай ёй не было ў індывідуальнай гонцы, у якой яна хоць і зрабіла два недакладныя стрэлы, але перагнала і Вольгу Зайцаву, і Туру Бергер. Шкада, толькі там гэта была адзіная гонка, калі Дар'я ўзыходзіла на п'едэстал. Па-ранейшаму ў агульным заліку першай ідзе нарвежка Бергер, Домрачава займае другі радок, на трэцім — вопытная немка Андрэа Хенкель. Наперадзе яшчэ адзін расійскі этап у Ханты-Мансійску, дзе і паставяць кропку ў сёлетнім біятлонным сезоне. Між іншым, у нашай біятлоннай федэрацыі новы кіраўнік. Узначаліў айчынны біятлон Валерый Вакульчык, які паралельна з'яўляецца кіраўніком Камітэта дзяржаўнай бяспекі РБ. Адметна, што Вадзім Зайцаў, былы начальнік біятлоннага ведамства, пэўны час таксама быў старшынёй КДБ.

3. Ракіроўка нечакана для многіх адбылася і ў хакейным клубе "Юнацтва". Нагадаем, што сёлета вядомы клуб выступаў у Вышэйшай хакейнай лізе (малодшы брат КХЛ). Рабіў гэта няўдала і напрыканцы апынуўся на 23 месцы з 27 клубаў. Пасля Міхаіл Захараў і кампанія вырашылі ўварвацца ў Адкрыты чэмпіянат Беларусі, каб пад шыльдай даччынай каманды "Юніёр", удзельніка турніру, рэабілітавацца хоць у беларускім першынстве. Не атрымалася, не дазволілі. У выніку Міхаіл Захараў вырашыў у бліжэйшы час пакінуць пасаду галоўнага трэнера. "...Рашэнне самога спецыяліста не абумоўлена ніякімі іншымі абставінамі, акрамя жадання завяршыць трэнерскую кар'еру на высокім прафесійным узроўні", — так напісана на афіцыйным сайце "Юнацтва". Нешта падказвае, што чакаць новых хакейных прызначэнняў засталося нядоўга.

4. А вось і сапраўды спецыяльная навіна для рубрыкі "Скандалы і інтрыгі айчыннага спорту". Ці проста "Допінг", каб усім адразу стала зразумела, пра што пойдзе размова. Праўда, падобная інфармацыя, мне здаецца, ужо нікога не ўзбудзіць, не расхвалюе. За апошні год у нас ужо столькі пісалі і казалі пра ўжыванне спартсменамі забароненых прэпаратаў, што абмяркоўваць гэта ўжо нецікава нават самаму апантанаму інтэрнэт-заўзятару. Сэнс навіны ў тым, што Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі паведаміла вынікі новай пераправеркі допінг-пробаў чэмпіянату свету-2005, што выявіла наяўнасць у беларускіх спартсменаў забароненых рэчываў. Зразумела, акрамя беларусаў адмоўныя вынікі ў пробах знайшлі ў іншых спартсменаў, але ў агульным шэрагу прысутнічаюць чэмпіён свету ў кіданні молата Іван Ціхан, чэмпіёнка свету ў штурханні ядра Надзея Астапчук, сярэбраны прызёр у кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі і штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч. Супраць атлетаў будуць накіраваны пэўныя дысцыплінарныя працэдуры. Што сказаць — без каментарыяў...

Тарас ШЧЫРЫ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскія баскетбалісты б'юць фаварытаў Адзінай лігі ВТБ! Нечуваная навіна прыйшла з муроў "Мінск-Арэны", дзе сталічныя "драконы" ў цяжкай барацьбе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика