Пачынаем з паражэння. 21.by

Пачынаем з паражэння

28.03.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моладзевая зборная Беларусі па футболе саступіла аднагодкам з Ісландыі ў першым матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2015.

Ужо мінуў той час, калі шэраг нацыянальных зборных невялічкіх еўрапейскіх краін называлі сапраўднымі футбольнымі карлікамі. Так, у сваіх геаграфічных межах яны застаюцца малымі дзяржавамі, але добра гуляць у футбол у Еўропе навучыліся паўсюль. Вось і ў моладзевай зборнай Ісландыі ёсць футбалісты, якія выступаюць за юнацкія каманды італьянскага "Ювентуса", галандскага ПСВ "Эйндховена", дацкія і нарвежскія клубы.

Між іншым, беларусаў гэтыя маладыя вікінгі ў Жодзіне перамагалі ўпэўнена, з розніцай у два мячы. Праўда, дзякуючы трапнаму ўдару з пенальці Дзяніса Кавалеўскага ўзнікла надзея хаця б на нічыю, але паўночныя здолелі захаваць патрэбны для сябе лік — 1:2. Акрамя ісландцаў, беларусам за права ўдзельнічаць на кантынентальным першынстве ў 10-й групе будуць супрацьстаяць зборныя Арменіі, Францыі і Казахстана.

Нагадаем, што літаральна на днях галоўная зборная краіны пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева правяла два таварыскія матчы. Спачатку ў Амане беларусы саступілі Іарданіі — 0:1, а пасля ў катарскай Досе перайгралі канадцаў — 2:0. Трапнымі ўдарамі ў гэтай сустрэчы вызначыліся Віталь Радзівонаў і Уладзімір Хвашчынскі.

Тарас ШЧЫРЫ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моладзевая зборная Беларусі па футболе саступіла аднагодкам з Ісландыі ў першым матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2015. Ужо мінуў той час, калі шэраг...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика