Каманда Вілейскага райвыканкама перамагла ў спаборніцтве гіравікоў
01.04.2013
—
Новости Спорта
|
![]() (злева направа) прадстаўнікі каманд райвыканкама, Вілейскай ЖКГ, аддзела адукацыі. 30 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Імпульс” адбыліся спаборніцтвы па гіравым спорце ў рамках круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў раёна.Спаборніцтвы праводзіліся па класічным двухбор'і ў двух вагавых катэгорыях – да 100 кг і звыш 100 кг. Удзельнікі падымалі гіру вагай 24 кілаграмы. У вагавой катэгорыі да 100 кг лепшым быў Алег Гаўрышчук з каманды райвыканкама, больш за 100 кг – Аляксандр Вайда (камандаВілейскай ЖКГ). У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі райвыканкама. На другім месцы – каманда аддзела адукацыі, на трэцім – Вілейскай ЖКГ. Аддзел інфармацыі. Фота забяспечана Аляксандрам ВАЙДАМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Імпульс” адбыліся спаборніцтвы па гіравым спорце ў рамках круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў... |
|