Першае паражэнне БАТЭ
19.04.2013
—
Новости Спорта
|
Футбольнае першынство краіны працягвае здзіўляць нечаканымі вынікамі. Яшчэ зусім нядаўна магілёўскі "Дняпро" дома ўпэўнена перайграў мінскае "Дынама", а цяпер ужо БАТЭ, чэмпіён Беларусі, церпіць няўдачу ў Гродне ад "Нёмана". Між іншым, каманду з заходніх межаў Беларусі пакуль можна лічыць галоўным адкрыццём чэмпіянату. Хлопцы Сяргея Саладоўнікава ў чатырох турах назбіралі дзесяць балаў і ўзначальваюць турнірную табліцу. Зразумела, вывады рабіць зарана, але тое, што ў Гродне зноў з'явілася цікавая, мужная каманда, — гэта відавочна. У сустрэчы з БАТЭ "Нёману" прыйшлося пераламіць ход паядынку, каб па колькасці галоў перагнаць апанента. Спачатку забіў Радзівонаў, а пасля Савасцьянаў і Савіцкі вывелі каманду наперад і захавалі пераможны лік.
У іншых матчах таксама было што паглядзець. "Тарпеда" з Жодзіна на родным стадыёне саступіў салігорскаму "Шахцёру" (0:3), сталічнае "Дынама" не захавала вікторыю ў супрацьстаянні з наваполацкім "Нафтанам" (1:1), "Белшына" падзяліла балы з "Мінскам" (0:0), "Славія" — з "Дняпром" (0:0), а "Гомель" ледзь не саступіў брэсцкім дынамаўцам, але паспеў адыграцца напрыканцы сустрэчы (1:1). Тарас ШЧЫРЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбольнае першынство краіны працягвае здзіўляць нечаканымі вынікамі. Яшчэ зусім нядаўна магілёўскі "Дняпро" дома ўпэўнена перайграў мінскае "Дынама",...
|
|