Беларускі тайбаксёр супраць першага нумара сусветных рэйтынгаў. 21.by

Беларускі тайбаксёр супраць першага нумара сусветных рэйтынгаў

19.04.2013 16:32 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Праект парталу
“Будзьма Беларусамі!” ― “Байцоўскі ген”

У канцы красавіка мінскі тайбаксёр Дзмітрый Валент выйдзе на бітву са знакамітым канадцам Сайманам Маркусам. Пад беларускамоўную кампазіцыю.



— Самае важнае для мяне — спакой. Многія здзіўляюцца, калі бачаць, як я настройваюся перад двубоем, — рассакрэчвае Дзмітрый свае сціплыя байцоўскія рэцэпты. — Ёсць толькі невялікае перажыванне. А ў рынгу і гэта знікае. Адчуваю сябе там, як у родным доме.

27 красавіка ў Кітаі мінчук Дзмітрый Валент сустрэнецца з Сайманам Маркусам, на сёння — самым моцным тайбаксёрам-прафесіяналам свету ў вазе 80 кг. Цёмнаскуры канадзец ні разу не прайграваў у прафесійным рынгу, ён адрозніваецца шалёным атлетызмам. Нядаўна Маркус скінуў з трона расійскую зорку муай-тай Арцёма Левіна. Рэйтынгі канадца ўзляцелі да завоблачных вышынь.




Паводле навукі, пагаджацца на бітву з канадцам было нельга. У красавіку Дзмітрый перамог на прадстаўнічым прафесійным турніры ў Маскве, правёўшы тры двубоі за адзін вечар. Ва ўсіх перамог. (Тым не менш, як за два тыдні “на спадзе” прайсці паўнавартасны трэніровачны цыкл?)

Але Валент ніколі не адмаўляецца ад баёў з топамі. Яго лёс — гэта спрэс выпрабаванні і двубоі.




Дзмітрый нарадзіўся ў сям’і рабочых (1988 год). Ён не збіраўся рабіцца байцом. У секцыю тайскага боксу яго прывёў дзядзька. На той момант Дзмітрыю было аж 16 гадоў. Ужо ў 17 ён зрабіўся прызёрам дарослага чэмпіянату Беларусі. Урачы спачатку не хацелі выпускаць Дзмітрыя ў рынг: былі праблемы са зрокам, якія потым, дзякуй Богу, удалося вырашыць. І ў 20-гадовым узросце Дзмітрый перамог на першынстве свету па муай-тай (75 кг).



Валент склаў сур’ёзныя праблемы тузіну найвядомейшых сусветных байцоў у прафесійным рынгу, многіх перамагаў. Дзмітрыя ніколі не вырубалі. Ён узяў шэраг чэмпіёнскіх паясоў: WKN, WAKO Pro, WMC, King of the Ring. Тройчы здабываў золата на чэмпіянатах планеты, якія праводзяцца паводле алімпійскай схемы. Але ў Беларусі пра Валента, байца экстра-класу, мала хто ведае.

— Я разумею, што канадзец Сайман Маркус сёння — найлепшы ў свеце. Адзінае, што скажу: буду рабіць усё магчымае для перамогі. На месцы будзе відаць, складзецца двубой ці не. Нягледзячы ні на што, я паспрабую ў любым разе зачапіцца за перамогу, — перадае Валент пасланне заўзятарам.




Пры канцы нашай гутаркі баец падзяліўся, што ўпершыню ў жыцці падбірае беларускамоўную кампазіцыю для выхаду ў рынг.


Фота Аляксандра Таранціна



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы красавіка мінскі тайбаксёр Дзмітрый Валент выйдзе на бітву са знакамітым канадцам Сайманам Маркусам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика