Маладзечанцы абыгралі віляйчан у чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе. 21.by

Маладзечанцы абыгралі віляйчан у чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе

21.05.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


18 мая на гарадскім стадыёне ў Вілейцы прайшла гульня першага тура чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе.

Сустракаліся каманды “Вілія” (Вілейка) і “Маладзечна-ДЮСШ-4”. Матч завяршыўся з лікам 2:0 на карысць маладзечанцаў.

Першы гол маладзечанцы забілі са штрафнога бліжэй да заканчэння першага тайма, другі – на апошняй хвіліне матчу.

–  Госці мелі гульнявую і тэрытарыяльную перавагі, – расказаў старшыня федэрацыі  футбола Вілейскага раёна Ігар Шабан. – З-за таго, што субота была працоўная, віляйчане гулялі ў аслабленым складзе. Напрыклад, асноўны варатар з’явіўся на полі толькі ў другім тайме, а ў першым вароты абараняў палявы гулец.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота newsgomel.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 мая на гарадскім стадыёне ў Вілейцы прайшла гульня першага тура чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика