“Буддэталі” перамаглі ў турніры па міні-футболе
19.06.2013
—
Новости Спорта
|
У нядзелю, 16 чэрвеня, завяршыўся раённы турнір па міні-футболе на прызы РФАЦ “Імпульс”. Пачаўся ён напрыканцы красавіка. Удзельнічала ў турніры 18 каманд, расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. Гульні праходзілі на сінтэтычным пакрыцці ў сярэдняй школе №1. У фінале каманда “Буддэталі” перамагла футбалістаў “Юніёра” з лікам 4:2. У матчы за трэцяе месца каманда “Першы Беларускі”-1 адолела “Вілію”. Лік сустрэчы 6:4. Лепшымі бамбардзірамі турніру сталі Дзмітрый Янэль (“Буддэталі”) і Віталь Сяліцкі (“Юніёр”). Яны забілі па 13 галоў. Лепшымі гульцамі прызнаны Аляксей Юхнавец і Дзмітрый Янэль (“Буддэталі”), Міхаіл Цырук (“Юніёр”), Максім Чабрыцкі (“Першы Беларускі”-1), варатар Ігар Шабан (“Вілія”). Аддзел інфармацыі. Фота oreinform.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 16 чэрвеня, завяршыўся раённы турнір па міні-футболе на прызы РФАЦ “Імпульс”. Пачаўся ён напрыканцы красавіка.
|
|