Мядзяльчане асвойвалі карфбол і бочэ. 21.by

Мядзяльчане асвойвалі карфбол і бочэ

04.07.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мядзяльчане вучацца гуляць у карфбол

У суботу, 29 чэрвеня, мядзяльчане маглі паспрабаваць свае сілы ў рэдкіх для Беларусі відах спорту: карфбол і бочэ. Знаёмілі з імі ўдзельнікі аўтамотаагітпрабегу Мінск – Мядзел.

Карфбол – спартыўная гульня, падобная на баскетбол. Асноўная мэта гульні – закінуць мяч, які мае параметры футбольнага, у кош. Ён размяшчаецца на жэрдцы на вышыні 3,5 метраў. Паспрабавалі свае сілы ў кафболе многія юныя мядзяльчане. Дапамагаў ім асвойваць гульню прадстаўнік Беларускай федэрацыі карфболу.


Бочэ – спартыўная гульня на дакладнасць з даўняй гісторыяй. Створаная ў сваім цяперашнім абліччы ў Італіі. Ёсць шмат варыянтаў гэтай гульні.

Кожнаму боку даецца па чатыры металічныя шары, якія кідаюць па чарзе. Сутнасць гульні заключаецца ў тым, каб кінуць шар так, каб ён размясціўся як мага бліжэй да стартавага.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 29 чэрвеня, мядзяльчане маглі паспрабаваць свае сілы ў рэдкіх для Беларусі відах спорту: карфбол і бочэ. Знаёмілі з імі ўдзельнікі аўтамотаагітпрабегу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика