Удзельнік моладзевага руху “Street workout” Сяргей Шут: “Інтэрнэт прывіў цікавасць да спорту”. 21.by

Удзельнік моладзевага руху “Street workout” Сяргей Шут: “Інтэрнэт прывіў цікавасць да спорту”

12.07.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сяргей Шут у чорнай майцы.

7 ліпеня моладзевы рух “Street workout” на пляцоўцы вілейскай гімназіі №2 сабраў людзей, якія выступаюць за здаровы лад жыцця.

Прыехалі таксама каманды з Маладзечна і Смаргоні.

Пра мерапрыемства расказаў удзельнік Сяргей Шут, навучэнец вілейскага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Ён заняў трэцяе месца ў намінацыі “падцягванне на турніку”.

– Сяргей, якое месца займае спорт у тваім жыцці?

– Гэта і ёсць жыццё. І калі нехта кажа, што захапленне спортам ненадоўга, магу з упэўненасцю сказаць: гэта не так. За пяць гадоў у “Street workout” назбіралася больш за 300 тысяч чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны і Амерыкі. Але думаю, што гэта толькі пачатак. Усё наперадзе.

– Як адносяцца бацькі да заняткаў спортам?

– Вядома, ганарацца. Любых бацькоў парадуе, што дзеці знайшлі інтарэс па душы, тым больш карысны.

– Адкуль такі інтарэс да “Street workout”? І ўвогуле, што гэта такое?

– Калі я і мае сябры былі крыху меншыя, глядзелі спаборніцтвы ў Інтэрнэце, аднойчы наткнуліся на відэа “Street workout”. Вось і вырашылі далучыцца. “Street workout” у перакладзе з англійскай мовы азначае вулічную трэніроўку. Гэта моладзевы тур, прысвечаны здароваму ладу жыцця. Цягам трох месяцаў каманда спартсменаў-воркаўтэраў наведвае розныя гарады, у якіх ладзіць спартыўныя мерапрыемствы. У іх могуць удзельнічаць усе ахвотныя.


– Як рыхтаваліся да спаборніцтва?

– Кожны вечар мы збіраліся на спартыўнай пляцоўцы, паказвалі адзін аднаму штосьці новае, некаторых вучылі рабіць, чаго яны не ўмелі.

– Вашай мэтай была перамога ці проста ўдзел?

– Мы выступалі проста як удзельнікі. Жадалі паказаць прыклад маладым хлопцам і дзяўчатам. Імкнуліся даказаць, што заняткі спортам не толькі карысныя для здароўя, але і модныя. Гэта лепш, чым курыць і піць.

– Якія адчуванні ад удзелу ў “Street workout”?

– Выступаць прыемна, калі ёсць падтрымка. Нас падтрымлівалі вельмі добра: дзяўчаты напісалі плакаты, прыдумалі крычалкі. Бацькі прывялі сваіх дзяцей, якія імкнуліся паказаць, што могуць яны, і паўтарыць за спартсменамі іх прыёмы. Гэта яшчэ раз даказвае, што “Workout” выхоўвае моладзь.

– Якія ж вашы далейшыя планы?

– Паехаць 28 ліпеня на галоўныя спаборніцтвы ў Мінск.

Нам застаецца пажадаць удзельнікам “STREET WORKOUT” Вілейкі новых дасягненняў, перамогі на спаборніцтвах у Вілейцы, і тым самым парадаваць свой горад.

Галіна СІНІЦА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 ліпеня моладзевы рух “Street workout” на пляцоўцы вілейскай гімназіі №2 сабраў людзей, якія выступаюць за здаровы лад жыцця.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика