Для зборнай Беларусі па тайскім боксе выправілі арыгінальныя цішоткі. 21.by

Для зборнай Беларусі па тайскім боксе выправілі арыгінальныя цішоткі

22.07.2013 18:27 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Беларускія тайбаксёры выправіліся ў Лісабон, дзе да 28 ліпеня будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” скаардынавала выраб дызайнерскіх цішотак для нашай зборнай.

Яны выйшлі пад брэндам моладзевай вопраткі LSTR. Цішоткі выпускаліся паводле прынцыпу імпартазамяшчэння: усё зробленае беларускімі дызайнерамі і пашытае ў Беларусі. З замежнага толькі матэрыял: у нас яго проста не робяць.

На кожнай цішотцы — эмблема ў выглядзе крылатага гусара ВКЛ. Прозвішчы байцоў і трэнераў падпісаныя беларускай лацінкай. Граматнасць праверылі спецыялісты з Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Нагадаем, што цягам года партал budzma.org у праекце “Байцоўскі ген” пісаў пра лідараў беларускай зборнай па муай-тай — Віталя Гуркова, Андрэя Кулебіна і Дзмітрыя Валента. Усе тры байцы выступаюць не толькі па аматарскіх правілах, яны — зоркі сусветнага прафесійнага рынга, маюць фанацкія тарсіды на ўсіх кантынентах. Нямногія беларускія спартсмены могуць гэтым пахваліцца.

Фота Аляксандра Ждановіча



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія тайбаксёры выправіліся ў Лісабон, дзе да 28 ліпеня будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” скаардынавала выраб дызайнерскіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика