У Мядзеле прайшлі спаборніцтвы па піянерболе: перамаглі свірскія школьнікі (фота)
18.09.2013
—
Новости Спорта
|
![]() Момант спаборніцтваў У райцэнтры 14 верасня прайшлі раённыя спаборніцтвы па піянерболе.Удзельнічалі ў іх 11 каманд. У складзе кожнай былі як хлопчыкі, так і дзяўчынкі ўзростам 10-12 год. Гульні праходзілі ў дзвюх групах на пляцоўках фізкультурна-аздараўленчага комплексу і Мядзельскай СШ №1. У матчы за першае месца сустрэліся пераможцы ў групах – каманды Свірскай і Нарацкай №1 сярэдніх школ. Перамаглі ў гэтай сустрэчы і адпаведна ў спаборніцтвах свірскія школьнікі. У матчы за трэцяе месца гулялі вучні Нарацкай СШ №2 і гімназіі-інтэрната. Мацнейшымі былі гімназісты. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райцэнтры 14 верасня прайшлі раённыя спаборніцтвы па піянерболе. |
|