“Лядовыя пінгвіны” супраць “Hawks”. Лік нічыйны – 5: 5
15.10.2013
—
Новости Спорта
|
![]() У пятніцу ў Лядовым палацы адбыўся матч чэмпіянату аматарскай хакейнай лігі ў дывізіёне “Аматар”. Гонар маладзечанцаў адстойвала каманда “Лядовыя пінгвіны”. Ім супрацьстаяла каманда з Мінска “Hawks”. Лік адкрылі госці на трэцяй хвіліне матча. Але ўжо праз хвіліну маладзечанцы зраўнялі лік. А на 12 хвіліне выйшлі наперад. “Лядовыя пінгвіны” вялі ў ліку практычна да канца сустрэчы, але каманда “Hawks” на апошніх секундах матча, дакладным пападаннем у вароты маладзечанцаў, зраўняла лік. Наступная гульня чэмпіянату адбудзецца 18 кастрычніка ў маладзечанскім Лядовым палацы. Супрацьстаяць “Пінгвінам” будзе каманда “K-2 Energy” (Мінск), якая на сённяшні дзень займае першы радок турнірнай табліцы. “Лядовыя пінгвіны” ж замацаваліся на трэцім радку. Наталля ТУР. Фота з сайта vk.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу ў Лядовым палацы адбыўся матч чэмпіянату аматарскай хакейнай лігі ў дывізіёне “Аматар”. |
|