“Маладзечна-ДЮСШ-4” зноў выйграе з лікам 3:1
16.10.2013
—
Новости Спорта
|
![]() У 23-м туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 12 кастрычніка “Маладзечна-ДЮСШ-4” у гасцях гуляла з адным з аўтсайдэрам – клубам “Колас” з Чэрвеня. Як і ў мінулым туры, маладзечанцы выйгралі з лікам 3:1. Два галы ў іх забіў Майсяёнак, адзін – Бугай, паведамляе сайт Мінскай абласной федэрацыі футбола. “Забудова-2007” дома сустракалася з лідарам чэмпіянату – ФК “Узда”. Футбалісты з Чысці здолелі забіць моцнай камандзе тры галы (два з іх на рахунку Мікіты Мятліцкага, адзін – Марціновіча). Аднак прапусцілі чатыры. Вынік сустрэчы 3:4. У турнірнай табліцы па-ранейшым “Маладзечна-ДЮСШ-4” на трэцім месцы, “Забудова-2007” на дзясятым. Аддзел інфармацыі. Фота mgorka.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 23-м туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 12 кастрычніка “Маладзечна-ДЮСШ-4” у гасцях гуляла з адным з аўтсайдэрам – клубам “Колас” з Чэрвеня. |
|