Аляксандр Куль: «Я сам паходжу з беларускамоўнай сям’і, і, калі прыехаў у Віцебск ды размаўляў на мове, на мяне глядзелі як на «хлопца з дзярэўні». 21.by

Аляксандр Куль: «Я сам паходжу з беларускамоўнай сям’і, і, калі прыехаў у Віцебск ды размаўляў на мове, на мяне глядзелі як на «хлопца з дзярэўні»

26.11.2013 17:40 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

goals.by

Адзін з самых тытулаваных беларускіх баскетбалістаў, а зараз — дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу баскетбольнага клуба «Цмокi-Мiнск» Аляксандр Куль — распавёў, якім чынам клуб займеў такую назву.

«Мова. Тое, да чаго хацелася б вярнуцца. Усім нам. Я сам паходжу з беларускамоўнай сям’і, і, калі прыехаў у Віцебск ды размаўляў на мове, на мяне глядзелі як на «хлопца з дзярэўні». Крыўдна было, былі злыя жартачкі... Але я лічу, што мова — гэта частка культуры нацыі, частка самаідэнтыфікацыі. Згубіў мову — стаў чалавекам свету. Краіна без мовы губляе сваю ўнікальнасць і сваю самабытнасць. Дарэчы, калі я пачаў работу ў клубе «Минск-2006» на пасадзе маркетынгавага дарэктара, прапанаваў, каб клуб быў перайменаваны ў «Цмокі-Мінск». Хацелася, каб беларускі клуб быў самабытны, з такой жа беларускай назвай. Каб людзі балелі за НАШЫХ! Дарэчы, уся рэклама ў нас ідзе на беларускай мове, буклеты таксама беларускамоўныя. Так, робім памылкі ў праграмах да матчаў, але ж мы вучымся на памылках. Расцём, стараемся зрабіць лепей...

Заўзятары клуба радуюць. Арганізаваўся фан-сектар, ён пашыраецца. А клуб чым зможа, тым дапаможа. Разам трэба ісці да светлай будучыні, новых перамог і новых дасягненняў.

На гэты момант «Цмокі-Мінск» — справа ўсяго майго жыцця. Калі «Мінск-Арэна» скандзіруе «Цмокі»! Цмокі»!», каманда на роўных гуляе з ЦСКА — гэта значыць, што клуб жыве», — цытуе Куля «Народная Воля».

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
goals.byАдзін з самых тытулаваных беларускіх баскетбалістаў, а зараз — дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу баскетбольнага клуба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика