Пачаўся чэмпіянат Мядзельскага раёна па міні-футболе. Удзельнічаюць у ім і суседзі – каманда з Пастаў
09.12.2013
—
Новости Спорта
|
![]() Стартаваў чэмпіянат раёна па міні-футболе. Як і летась, у ім удзельнічаюць 14 каманд. Дзве каманды, якія вырашылі не ўдзельнічаць у чэмпіянаце, замянілі каманды “Юніёр” з Мядзела і з Пастаў. Пастаўчане будуць гуляць па-за конкурсам. Матчы праходзіць па аўторках і суботах. Першыя матчы адбыліся 3 снежня. Супрацоўнікі РАУС перамаглі каманду райваенкамата 5:3, гульцы з Пастаў прайгралі камандзе НДЦ “Зубраня” 4:6, супрацоўнікі ЖКГ саступілі прадстаўнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм 0:5. Суботнія матчы прынеслі наступныя вынікі: аддзел адукацыі, спорту і турызму – індывідуальныя прадпрымальнікі 6:4, райаддзел на надзвычайных сітуацыях – СДЮШАР 5:1. Нарацкі сельсавет – Крывіцкі сельсавет 9:3. “Юніёр” – Мядзел 2:5. – Узровень гульні ў параўнанні з мінулым годам вырас, – расказаў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў. – Прыемна, што і гледачоў на трыбунах стала больш. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота yarsport.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стартаваў чэмпіянат раёна па міні-футболе. Як і летась, у ім удзельнічаюць 14 каманд. |
|