Спаборніцтвы па канкуру пройдуць у Палачанах
26.12.2013
—
Новости Спорта
|
Спаборніцтвы пачнуцца а 10 гадзіне раніцы 27 снежня ў конна-спартыўным комплексе “Палачаны”. Распавядае Святлана Дземеш, трэнер коней: − Такія спаборніцтвы ўжо не першы раз ладзіць кіраўніцтва конна-спартыўнага комплексу “Палачаны” акурат пад Новы год. У іх удзельнічаюць спартсмены рознага ўзросту, але абавязкова тыя, хто трэніруецца тут, у Палачанах. Спаборніцтвы будуць праходзіць у нашым манежы. Для тых, хто не ведае правілаў канкура, нагадаю, што вершнік павінен праехаць увесь маршрут у пэўным парадку, пры гэтым не закрануўшы ніводнага бар’ера. Вышыня бар’ера, якую будуць браць вершнікі: 80, 90 і 110 сантыметраў. Наталля ТУР. Фота torange.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спаборніцтвы пачнуцца а 10 гадзіне раніцы 27 снежня ў конна-спартыўным комплексе “Палачаны”.
|
|