Прайшоў чацвёрты тур чэмпіянату Мядзельскага раёна па міні-футболе: зафіксаваны самы буйны выйгрыш. 21.by

Прайшоў чацвёрты тур чэмпіянату Мядзельскага раёна па міні-футболе: зафіксаваны самы буйны выйгрыш

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Рэгіянальная газета (Молодечно)


У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 24 снежня прайшлі тры гульні чацвёртага тура чэмпіянату раёна па міні-футболе.

Супрацоўнікі РАУС з лікам 10:0 абыгралі каманду ЖКГ, “Зубраня” не пакінуў шанцаў  “Юніёру” 9:1, гульцы райваенкамата пасля некалькіх буйных паражэнняў перамаглі каманду Нарацкага савета 6:4.

А ў суботу, 28 снежня, адбыліся чатыры гульні. Вынікі такія: Паставы – індывідуальныя прадпрымальнікі 7:2, СДЮШАР – прадпрыемства меліярацыйных сістэм 10:3, аддзел адукацыі, спорту і турызму – райаддзел па надзвычайных сітуацыях 6:3. Самы буйны выйгрыш у чэмпіянаце пакуль зарэгістраваны ў матчы паміж камандамі Мядзела і Крывіцкага савета (16:1).

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота asnta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 24 снежня прайшлі тры гульні чацвёртага тура чэмпіянату раёна па міні-футболе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика