Чэмпіянат Мядзельскага раёна па міні-футболе: разгромаў няма
14.02.2014
—
Новости Спорта
|
Чарговы тур чэмпіянат раёна па міні-футболе пачаўся 4 лютага. Каманды СДЮШАР і "Зубраня" на дваіх забілі 14 галоў: лік сустрэчы 8:6 на карысць "Зубраня". Каманда Мядзела перамагла прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму 5:4. Камандзе Крывіцкага савета было залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:5 на карысць пастаўчан. У гульнях 8 лютага каманда райваенкамата прайграла супрацоўнікам райаддзела на надзвычайных сітуацыях (4:6). Унічыю 4:4 разышліся гульцы прадпрыемства меліярацыйных сістэм і РАУС. Футбалісты Нарацкага савета адолелі "Юніёр" з лікам 5:3. Яшчэ адно тэхнічнае паражэнне 0:5 залічана камандзе ЖКГ - у матчы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота з сайта irancivilizatsia.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы тур чэмпіянат раёна па міні-футболе пачаўся 4 лютага.
|
|