Футбола ў Маладзечне больш не будзе. Гасіце святло на стадыёне
19.03.2014
—
Новости Спорта
|
![]() Ці ведалі заўзятары на апошняй гульні сезону 2013 года, што развітваюцца з камандай назаўжды? Футбольны клуб “Маладзечна-2013” у другую лігу чэмпіянату краіны сезона 2014 года заяўляцца не будзе.Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавёў дырэктар клуба Аляксандр Любанец. − У Маладзечне ёсць хакей. Мясцовым уладам не да футбола. Цяпер, звяртаючыся да тых, хто можа дапамагчы грашыма, я чую толькі адзін адказ: прабачце, але ў нас хакей. І гэта нягледзячы на тое, што ўступны ўнёсак сёлета знізілі ад 77 да 40 мільёнаў рублёў. Мы казалі ў канцы сезона, што калі сітуацыя не выправіцца, выжываць мы не будзем. Я не бачу ў гэтым сэнсу. − Хто прымаў канчатковае рашэнне аб тым, што заяўкі не будзе? − Прымаў я. Дзяніс (рэд: Дзяніс Мятліцкі – галоўны трэнер ФК “Маладзечна-2013”) сказаў бы: “Саша, трэба заяўляцца”. А куды заяўляцца? Як вырашаць пытанні з фінансаваннем, з харчаваннем, з заробкамі футбалістам? Увесь мінулы сезон мы жылі ад выезду да выезду, кожны раз думаючы, дзе на гэты раз узяць грошы. Бывала, што і свае закладвалі, але гэта не справа, не развіццё каманды. Выйсце з такой сітуацыі я бачу толькі адно: або дастукацца да мясцовых уладаў, або знайсці фаната-алігарха, які штомесяц будзе ўкладаць у развіццё каманды свае 50 мільёнаў. І тое, і другое, як вы разумееце, фантастыка. У пятнічным нумары "РГ": Што на гэты конт думае загадчык сектара спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Кавалёў: “Мужыкі слабыя і ў футбол гуляць не здольныя” Як лічыць трэнер дзіцячай спартыўнай школы Аляксандр Гармаза: “Трэба з шалікамі ісці да мэрыі” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбольны клуб “Маладзечна-2013” у другую лігу чэмпіянату краіны сезона 2014 года заяўляцца не будзе.
|
|