Вілейка. Школьнікі спаборнічалі ў мнагаборстве
17.04.2014
—
Новости Спорта
|
Фота з сайта primamedia.ru У райцэнтры 11 і 12 красавіка адбыліся раённыя спаборніцтвы сярод навучэнцаў устаноў адукацыі па летнім мнагаборстве “Здароўе”.Удзельнічалі ў іх шэсць каманд. У складзе кожнай было па сем юнакоў і дзяўчат. Гэта навучэнцы 5-11 класаў. Спаборнічалі яны ў плаванні, скачках у даўжыню, гімнастыцы, бегу на 30 метраў і кіламетр, а старшакласнікі яшчэ ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. У групе “А” перамаглі прадстаўнікі гімназіі №1 “Логас”, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч. На другім месцы каманда Вілейскай гімназіі №2, на трэцім – сярэдняй школы №5. У групе “Б” была прадстаўлена адна каманда – Чурлёнскага сада-школы. Яна паказала добрыя вынікі, не горшыя за гарадскія ўстановы адукацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райцэнтры 11 і 12 красавіка адбыліся раённыя спаборніцтвы сярод навучэнцаў устаноў адукацыі па летнім мнагаборстве “Здароўе”.
|
|