Кіберспорт у Беларусі: як у футбол гуляюць джойсцікам і забіваюць галы ў бары. 21.by

Кіберспорт у Беларусі: як у футбол гуляюць джойсцікам і забіваюць галы ў бары

15.07.2014 17:40 — Новости Спорта | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

Вось і скончыўсмы Чэмпімынат Свету па футболе ў Бразіліі. Германія - чэмпіён! Ужо падводзяцца вынікі мундзіаля. А пад час гэтай падзеі ў бары "Bristle" (цяпер менавіта так завецца былая "Ямайка") прайшоў турнір па кіберфутболе. Карэспандэнт 21.by пабываў 13 ліпеня на фінальнай частцы неафіцыйнага Чэмпіяната Беларусі па гульне FIFA на кансолі Xbox 360 і распавёў, як можна зарабляць грошы і выйграць каштоўныя падарункі, гуляючы ва ўлюбённую гульню.

Чэмпіянат мае свае асаблівыя правілы і фармат правядзення. Турнір праводзіўся з 12 чэрвеня па 13 ліпеня, як і сам мундзіаль, прычым колькасць удзельнікаў – 32 чалавекі. Ва адрозненні ад рэальнага футбола, у кіберфутболе могуць гуляць дзве аднолькавыя зборныя паміж сабою. Працягласць тайма – шэсць хвілінаў, прысутнічуць строгія кіберсуддзі, афсайды, выдалення з поля і пенальці. Пасля нічыёй ў асноўным часе аб’яўляецца серыя адзінаццаціметровых удараў.

Падрабязней пра турніў распавялі арганізатары Зміцер Радчанка, Аляксей Дзятлік і Андрэй Шумілаў:

Як папулярна гэта кібердысціпліна ў свеце і Беларусі?

Гульні ад кампаніі EA SPORTS вельмі папулярныя ва ўсім свеце, і самай знакамітай з іх з'яўляецца FIFA. У такі футбол гуляюць розныя людзі: дарослыя і дзеці, звычайныя працаўнікі і прафесійныя футбалісты. Беларусь, вядома, адстае ў FIFA ад некаторых краін. Цяпер мы не маем сваёй нацыянальнай зборнай. Раней становішча было лепей. Думаем, што мы робім гэтую гульню болей папулярнай у нашай краіне. Вельмі хацелася б, каб хто-небудзь з нашых удзельнікаў паехаў на Чэмпіянат свету па FIFА. Спадзяемся, што ўсё наперадзе, і развіццё кіберфутбола будзе працягвацца. Мы як арганізатары ідзем менавіта ў гэтым накірунку. Было б выдатна, каб і самі людзі былі зацікаўлены ў гэтым. Пакуль аўдыторыя не вельмі вялікая. Пра прызавыя фонды гадаць не буду, але спадзяюся, што з ростам цікавасці да гульні, правільнай працы арганізатараў і зацікаўленасцю спонсараў, мы зможам павялічваць прызавыя фонды і рост моцных гульцоў

Калі і як з'явілася ідэя праводзіць такія турніры?

Думалі аб мерапрыемствах такога рода даўно. Раней мы самі гулялі ў FIFA, была і застаецца любоў да футбола, і хацелася неяк папулярызаваць гэты від кіберспорту ў нашай краіне. Асабіста Зміцер займаўся арганізацыяй розных мерапрыемстваў і, маючы зносіны з сябрамі, у нас з'явілася дадзеная ідэя. Прыйшла яна ў нашы галовы яшчэ ў канцы студзеня гэтага года і вось у сакавіку мы арганізоўваем першы турнір.

Былі нейкія цяжкасці з арганізацыяй? Ці проста знасці спонсара і месца правядзення?

На першым турніры ў нас была дамоўленасць з нагоды месца. Але, літаральна за два тыдні да турніру, і толькі дзякуючы таму, што мы сувязаліся па тэлефоне з арт дырэктарам і даведаліся, што нічога там не будзе. Нас, у літаральным сэнсе слова, кінулі. Усе амаль гатова, а месца няма! Мы пачалі новы пошук і знайшлі бар «Ямайка», цяпер ужо «Bristle». Там мы маем дамову: кожны ўдзельнік турніру атрымлівае спецыяльны флаер. Яго  можна абмяняць ў бары на суму 40 тысяч рублёў.

Што тычыцца спонсараў, то ўсё не менш складана. Трэба дакладна пазначаць сэнс іх удзелу ў нашым мерапрыемстве. Калі вы прыедзеце да бізнэсмэна і скажаце ў двух словах пра тое, што вам патрэбен фундатар, ніхто і слухаць не будзе. Гэта сур'ёзная праца. Калі мы пачалі рабіць турніры, мінская аматары кіберфутбола вельмі гэтым зацікавілася і нават перад пачаткам нашага апошняга турніру з'явілася аж 2 аналага, адзін наогул стараўся скапіяваць наш фармат. Але як паказвае час, усё гэта бездапаможныя пародыі. Людзі думаюць, што гэта лёгкія грошы, але яны зусім не ведаюць, што мы з гэтых турніраў па сэнсу нічога не зарабляем. А падрыхтоўка займае шмат часу, яны ж нічога рабіць не жадаюць, абы толькі грошай атрымаць, таму ў іх нічога і не выходзіць

Які быў атбор ўдзельнікаў? Ці былі нейкія ўнёскі?

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца пасля таго, як яны адправілі нам запоўненую анкету. Анкета ўяўляе сабой word-файл з некалькімі пунктамі: Прозвішча, імя, горад і г. д. Пакуль што галоўным фактарам была хуткасць: хто першым адправіў, той раней запісаны. Аднак гулец лічыцца цалкам зарэгістраваным толькі тады, калі адправіў анкету, здаў ўнёсак і атрымаў флаер удзельніка турніру. З наступных мерапрыемстваў мы плануем рабіць адбор па ўзроўні гульцоў. Пакуль з фарматам такога рода не вызначыліся цалкам. У першых турнірах рабілі так, таму што вывучалі публіку, знаёміліся з гульцамі. Цяпер мы ведаем самых моцных гульцоў у горадзе, мажліва яны ж самыя моцныя ў краіне.

Па выніку самога турніру найцікавейшымі двубоямі аказаліся мачт за трэцее месца паміж дзвюмя зборнымі Беларусі, дзе перамогу вырваў Раман Шыловіч. Фінал спаборніцтва таксама абыйшоўся удзелам толькі адной каманды – Бразіліі. Каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Талейкі разграміла дружыну Канстанціна Кецько з лікам 5:1. Пераможцы гэтага двубою прышлося пазмагацца з гульцом нацыяльнай зборнай і БАТЭ Міхаілам Гардзейчуком у суперфінале. Супрацьстаянне чэмпіёна турніру і прафесійным гульцом скончалася нічыён і распачалася сэрыя пенальці, дзе мацней аказаўся чэмпіён турніру.

Гульцы, заняўшыя ад першага па шостае месцы атрымалі дызайнерскія матылі. Таксма бронзавы прызёр, Раман Шыловіч атрымаў знішку на гульню па пейнтболе, страйкболе альбо лазертаргу.

Віцэ-чэмпіён Канстанцін Кецько здабыў падарунак ад арганізатараў у выглядзе  серціфікату ад моднай крамы, а таксама саколку пейнтбольнага клуба.

Пераможца турніру, Сяргея Талейка атрымаў  700 тысяч рублёў, серціфікат на бясплатную гульню ў пейнтбол альбо лазертарг і столік на прагляд фінала Чэмпіянату свету з дзесяці літрамі фірменага піва. Таксама ён падзяліўся сваім уражаннем ад падзеі:


Я вельмі задаволены гэтым турнірам і ўдзячны арганізатар за яго правядзенне. У 2014 годдзе я атрымаў ужо другую перамогу ў фінале. А ўвогуле нават не змагу сказаць на колькіх чэмпіянах па FIFA прыймаў удзельніцтва. Памятаю толькі, што гуляю з FIFA 98, прычым ніколі не гуляў у другую футбольную гульню - PES. З наступнага году разпрацоўнікі FIFA ўвядуць новы гульнявы рэжым, што добра паўплывае на развіццё кіберфутболу ў нашай краіне. Яшчэ гуляю ў Counter-Strike, з'яўляюся па ёй шматразовым Чэмпіёнам Беларусі.

 

Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт 21.by пабываў 13 ліпеня на фінальнай частцы неафіцыйнага Чэмпіяната Беларусі па гульне FIFA на кансолі Xbox 360 і распавёў, як можна зарабляць грошы і выйграць каштоўныя падарункі, гуляючы ва ўлюбённую гульню.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика