Беларусь абыграла бразільцаў на хатнім Чэмпіянаце свету па футзале
17.04.2015 23:24
—
Новости Спорта
| 21.by
Источник материала: 21.by Нацыяльная зборная Беларусі па футболе ў зале распачала Чэмпіянат свету з перамогі над Бразіліяй з лікам 2:1.
Адкрыццё чэмпіяната прыняла «Мінск-арэна». Матч наведала каля 8 тысяч гледачоў. Першая палова гульні прайшла ў роўнай гульнёй. Яскравых момантаў амаль не было: гаспадары трымалі кантроль на мячом, але бразільцы добра абараняліся. Другая жа палова матчу была цалкам за беларускай дружынай. Але госці часам выходзілі ў контратаку і аднойчы яе рэалізавалі: адзначыўся Рафаэль Дзюрана. І не прайшло 30 секунд і ўжо ў браму бразільцаў паляцеў мяч ад Дзмітрыя Цеслюка. А ўжо праз 2 хвіліны Уладзіслаў Сялюк вывеў беларусаў наперад. Наступную гульню Беларусь правядзе супраць уругвайцаў 19 красавіка ў сталічным Палацы спорту. Чэмпіянат свету па футзале праходзіць у Мінску, Пінску, Брэсце, Маладзечна і Барысаве з 17 па 25 красавіка. У ім прымаюць удзел 16 нацыянальных зборных. Аўтар: Павел Аксіновіч; фота: аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыяльная зборная Беларусі па футболе ў зале распачала Чэмпіянат свету з перамогі над Бразіліяй з лікам 2:1.
|
|