Вінцук Вячорка: «Успрымаю паводзіны Хацкевіча як абразу маёй мовы, яе характэрных фанэтычных рысаў»
27.05.2016 13:48
—
Новости Спорта
|
Вядомы мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Вінцук Вячорка пракаментаваў словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіча, якi дазволіў сабе публічна перадражніць нападніка «Славіі» Дзяніса Лапцева «Сытуацыя маральна адназначная. Перадражніваць, падкрэсьліваць асаблівасьці маўленьня (як і іншыя рысы) іншага чалавека наагул непрыстойна, культурныя людзі так сябе не паводзяць. А калі ідзецца пра нацыянальныя і моўныя асаблівасьці чалавека – гэта можа быць абразай паводле нацыянальнай і моўнай прыкметы. Ці абраза – залежыць ад кантэксту і інтанацыі. Я дык успрымаю паводзіны Хацкевіча як абразу маёй мовы, яе характэрных фанэтычных рысаў. Таму што Хацкевіч спалучыў цытаваньне фанэтыкі беларускай мовы з адмоўнай характарыстыкай гульца, атаясаміў адмоўнае зь беларушчынай», – сказаў Вячорка. Александр Хацкевич пародирует трасянку Дениса Лаптева Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Вінцук Вячорка пракаментаваў словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіча, якi дазволіў сабе... |
|