«Аліварыя» правяла майстар-клас для заўзятараў «Мова футбола» па-беларуску
17.06.2016 19:00
—
Новости Спорта
|
Кампанія «Аліварыя» правяла адкрыты майстар-клас па беларускай мове «Мова футбола» для заўзятараў. Першы беларускамоўны міністр, а цяпер пасол у Францыі Павел Латушка, а таксама спартыўныя каментатары Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў распавялі прысутным пра беларускамоўныя футбольныя тэрміны і асаблівасці працы падчас жывых эфіраў. «У Парыжы цяпер, вядома, вельмі шумна, але святочна. На чэмпіянат прыехала больш за мільён гасцей. Вельмі добра, што ў Мінску таксама ёсць сапраўдная фан-зона, дзе да таго ж можна заўзець па-беларуску. Дзякуючы «Аліварыі» мы далучаемся да еўрапейскай традыцыі «заўзення» ў найлепшым сэнсе гэтага слова. У Францыі, у сваю чаргу, будуць спрабаваць наша піва «Аліварыя Залатое» падчас чэмпіянату». Гасцям паказалі слоўнік-прэзентацыю і распавялі, як правільна гучаць футбольныя тэрміны па-беларуску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія «Аліварыя» правяла адкрыты майстар-клас па беларускай мове «Мова футбола» для заўзятараў. |
|