Уладзімір Парфяновіч: «Выдаткі на хакей у адным Мінску перавышаюць каштарыс на ўсе віды спорту разам узятыя. Таму няма ні добрага інвэнтару, ні лодак». 21.by

Уладзімір Парфяновіч: «Выдаткі на хакей у адным Мінску перавышаюць каштарыс на ўсе віды спорту разам узятыя. Таму няма ні добрага інвэнтару, ні лодак»

14.12.2017 15:36 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні, экс-трэнер зборнай Польшчы Уладзімір Парфяновіч распавёў аб працы у дзіцячай школе ў Мастах. 

«Рыхтуемся ў экстрымальных умовах? Не тое слова. Здараецца, што і горш за экстрэмальныя. Думаю, нашым футбалістам ці хакеістам ніколі не зразумець тых, хто рыхтуецца ў такіх умовах. Наш від праз такія выпрабаванні быў, ёсць і будзе. Мы заўсёды заваёўвалі залатыя мэдалі на Алімпіядах, на чэмпіянатах свету, і будзем гэта рабіць надалей. Бо хлопцы і дзяўчаты вельмі мужныя

Той жа хакей. Выдаткі на яго ў адным Мінску перавышаюць каштарыс на ўсе віды спорту разам узятыя. Таму няма ні добрага інвэнтару, ні лодак. Даводзіцца працаваць на тым, што засталося яшчэ ад савецкага часу. Ну глядзіце: добрая «адзіночка» каштуе 3 тысячы эўра, «двойка» — адпаведна, даражэйшая, «чацьвёрка» каштуе яшчэ больш. Таму беражом кожную лодачку. Зімой трэніруемся зусім на старэнькіх, а ўжо як наступае сэзон і даводзіцца выступаць, то даём крыху лепшыя

Як робіцца ў Польшчы? Збіраецца фэдэрацыя, прыяжджаюць усе трэнэры, дамаўляюцца: ага, там і там няма байдаркі. Што за пытанне? Клуб пачаў паказваць вынікі, трэба дапамагчы — як правіла, абсталяваньнем, якое прайшло праз нацыянальную каманду. А што ў нас? Толькі ў адны рукі! Наўпрост скажу: у Мазыр, і болей нікуды. І калі не будзеш працаваць у Мазыры, то не трапіш у зборную. Ну нельга ж так! Прынамсі, калі я ўзначальваў фэдэрацыю, такога не было. Веславанне павінна развівацца ва ўсіх рэгіёнах», — сказаў Парфяновіч. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні, экс-трэнер зборнай Польшчы Уладзімір Парфяновіч распавёў аб працы у дзіцячай школе ў Мастах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика