Васілій Сенгаеў – у трэці раз прызёр Першынства Еўропы. 21.by

Васілій Сенгаеў – у трэці раз прызёр Першынства Еўропы

02.05.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Празе прайшло першынство Еўропы па самба сярод юніёраў і юніёрак. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Еўрапейская федэрацыя самба і Чэшскі саюз самба.
Сёлета ўдзельнікамі спаборніцтваў сталі лепшыя самбісты і самбісткі 1998—2001 гадоў нараджэння. На барцоўскім дыване разыграны камплекты медалёў у розных вагавых катэгорыях.
У спаборніцтвах бралі ўдзел каля 200 самбістаў з 25 краін Еўропы, сярод іх быў і наш зямляк Васілій Сенгаеў.
У сваёй вагавой катэгорыі да 100 кг малады спартсмен заняў трэцяе месца. Да слова, Васілій трэці год запар займае прызавыя месцы на спаборніцтвах па самба еўрапейскага ўзроўню і аднойчы – сусветнага. Высокія дасягненні – вынік упартай работы самога таленавітага самбіста і яго трэнера А.М. Лук’яненкі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота з сайта Еўрапейскай федэрацыі самба.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Празе прайшло першынство Еўропы па самба сярод юніёраў і юніёрак. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Еўрапейская федэрацыя самба і Чэшскі саюз самба....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика