Павел Баранаў: «Хто б што ні казаў, ўпэўнены: добрая частка заўзятараў чакае беларускамоўнага рэпартажу»
05.07.2018 16:44
—
Новости Спорта
|
Беларускі каментатар Павел Баранаў у інтэрв’ю – Павел, ты адзін з рэдкіх спартовых камэнтатараў БТ, хто ў сваіх рэпартажах карыстаецца беларускай мовай. Адкуль такая прынцыповая пазыцыя – падабаецца найперш самому? – На 100%: я працую на беларускай мове, таму што мне гэта падабаецца. У першую чаргу. Па-другое, прыносіць задавальненьне, адчуваю, што гэта важная рэч. Хто б што ні казаў, я ўпэўнены: добрая частка заўзятараў чакае беларускамоўнага рэпартажу. А паколькі мы працуем перадусім для гледачоў, гэта натхняе. Прынамсі, спыняцца не зьбіраюся. Магу сказаць, што сёньня стаўленьне аўдыторыі нашмат больш спрыяльнае, чым яшчэ дзясятак гадоў таму, асабліва з боку моладзі. І гэта здорава! Хоць, зь іншага боку, узмацняецца і адваротная хваля – усё гучней асобныя людзі падаюць голас зьнявагі ў дачыненьні да беларускай мовы. Ну што ж? Гэта працэс, адносна якога ніхто і ня цешыўся ілюзіямі, што будзе проста. – Так разумею, у дзяцінстве, юнацтве атачэньне вакол было расейскамоўнае. Як заявіла пра сябе «беларускае нутро»? – Так, пераважна расейскамоўнае. Першыя «прышчэпкі» беларускасьці ў малых дозах я атрымаў яшчэ ў старэйшых клясах школы. А ўжо ў асноўным свой сьветапогляд сфармаваў на журфаку БДУ. Мне ў гэтым сэнсе пашанцавала з выкладчыкамі – што беларускай мовы і літаратуры, што гісторыі Беларусі. І цяпер адмовіцца ад тых поглядаў – гэта значыць плюнуць у самога сябе, юнага Паўла Баранава ўзору 1990-х. Я сабе гэтага дазволіць не магу. – То бок, калі ёсьць жаданьне, засвоіць мову можа кожны? – Прынамсі гэта не праблема. Вучаць жа ангельскую, францускую, нават кітайскую – і не пярэчаць! А тут гаворка пра родную мову! Нічога складанага, была б ахвота і разуменьне, дзеля чаго гэта патрэбна. На жаль, у некаторых і блізка няма такога жаданьня, для іх мова як гіры на нагах. Маўляў, навошта ўскладняць жыцьцё? Лягчэй на расейскай, пад якую ўсё прыстасавана. Згодны, што для многіх мова – трэнд, хваля, якая можа вынесьці на паверхню. То бок недзе засьвяціцца за кошт мовы. Нібыта нармальныя праекты, а зірнеш уважлівей – папса папсой. Усё тое ж моднае сёньня слоўца – «хайп», – сказаў Баранаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі каментатар Павел Баранаў у інтэрв’ю «Радыё Свабода» патлумачыў, чаму часта праводзіць рэпартажы на беларускай мове.
|
|