У Шаркаўшчынскім раёне прайшоў абласны турзлёт работнікаў ААТ “Белаграпрамбанк”
05.07.2018
—
Новости Спорта
|
Падчас урачыстага адкрыцця турзлёту старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака прывітаў яго ўдзельнікаў і пажадаў добрага адпачынку на шаркаўшчынскай зямлі. Начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Алег Жынгель падзякаваў шаркаўчанам за гасціннасць і дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства. Дарэчы, яго бацька нарадзіўся ў Шаркаўшчынскім раёне, таму яму было асабліва прыемна, што для правядзення сёлетняга 10-га па ліку турзлёту былі выбраны менавіты гэтыя мясціны. Згодна з лепшымі турыстычнымі традыцыямі праграма мерапрыемства ўключала ў сябе мастацкую самадзейнасць, вялізнае вогнішча і разнастайныя конкурсы, сярод якіх былі такія арыгінальныя, як “Шанхайскі футбол”, “Аўстралійскае мнагабор’е” ды іншыя. Па выніках конкурсаў у агульнакамандным заліку першае месца занялі віцебчане, на другім месцы — аб’яднаная каманда Глыбокага, Паставаў, Шаркаўшчыны, Браслава. Трэція — прадстаўнікі Оршы, Дуброўна і Талачына. Пасля ўзнагароджання пераможцаў каманды навялі парадак і з самымі лепшымі ўражаннямі ад турыстычнага злёту накіравіліся дадому. Андрэй БУРЭЦ. Оставить комментарий |
|