Сухая перамога пад праліўным дажджом.... 21.by

Сухая перамога пад праліўным дажджом...

19.07.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4066.jpg

 …Не паспела група фанатаў з Узды дакрычаць сваю правакацыйную “крычалку”: “Да вас прыехаў чэмпіён!”, як ФК “Івацэвічы” адкрыла лік ў матчы супраць саперніка – ФК “Узда”. Гэта Кірыл Мікалаенка скарыстаўся неразбярыхай паміж абаронцам і варатаром саперніка і тэхнічна паслаў мяч у сетку варот – 1:0.

 

На той момант, а ішла толькі 4-я хвіліна гульні, мала хто мог падумаць, што гэты першы гол у дэбюце гульні акажацца і апошнім. У далейшым наша каманда аддала ініцыятыву саперніку, але абаранялася кампактна і ўпэўнена. З сярэдзіны першага тайма свае карэктывы ў ход гульні ўнёс моцны дождж, але да перапынку лік у гульні не змяніўся.


І ў другім тайме больш мячом валодалі сапернікі, якія стварылі некалькі небяспечных момантаў, але наш варатар Максім Кажадуб дзейнічаў спакойна і ўпэўнена. Матч так і закончыўся – 1:0. Пятая перамога ў першынстве прынесла 3 ачкі ў скарбонку ФК “Івацэвічы”, якая займае 7-е месца ў турнірнай табліцы. Наступную гульню наша каманда правядзе на выездзе супраць аднаасобнага лідара – ФК “Рух” з Брэста.
Аляксандр ГОРБАЧ.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  …Не паспела група фанатаў з Узды дакрычаць сваю правакацыйную “крычалку”: “Да вас прыехаў чэмпіён!”, як ФК “Івацэвічы” адкрыла лік ў матчы супраць сап...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика