Спартландыя ад “Жыцця без межаў”
06.09.2018
—
Новости Спорта
|
Смаргонская грамадская арганізацыя “Жыццё без межаў” правяла вераснёўскую спартакіяду для людзей з асаблівасцямі.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах былі запрошаны члены грамадскай арганізацыі, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльных паслуг, сябры раённага аддзялення БелТІЗ і Беларускага таварыства інвалідаў. Прадэманстраваць свае магчымасці можна было па чатырох відах спорту: дартс, кеглі, гарадкі, стральба са стрэйкбольнага аўтамата.
Уладыслаў Макрыцкі стаў лепшым у кіданні дроцікаў і гарадках. Па кеглях найдакладней кідала мячык Люцыя Буцько, а страляў найлепш Дзіма Малашка, які выбіў 41 з 50 магчымых. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі падарункі і падзячныя лісты. Пераможцаў ўзнагародзілі граматамі, цукеркамі і мяккімі цацкамі. Затым усіх чакаў салодкі стол и дыскатэка. Фінансы на правядзенне мерапрыемстваў зарабляюць самі сябры ГА “Жыццё без межаў”, а мяккія цацкі для прызёраў і пераможцаў падарылі спецыялісты цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смаргонская грамадская арганізацыя “Жыццё без межаў” правяла вераснёўскую спартакіяду для людзей з асаблівасцямі.
|
|